Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
вым жарцікам, смяшком Паўзе зладзейскім ланцужком I вораг іх, i зород усякі, I проста вулічнік, зявакі, Адным з 'яднаныя душком. На шляхах волі. ВУТОК м. Ніткі, якія кладуцца ўпоперак (пры тканні). Вобразн. Тчэш красёнцы ты [мароз] прыўдала; Лёд — аснова i вуток, Снег — i цэўкі i сукала, Іней-зоры — твой чаўнок. Новая зямля. Вуток м. уток' (Дзятл. Сцяшковіч, 1972); утокл/. уток' (Чэрв. Шатэрнік). ВУХАР м. Зух, хват, удалец. У завітушках дым бялявы Нясе [мароз], як воблак кучаравы, I потым з ім набок рванецца, Бы пісар-вухар расчаркнецца. Новая зямля. А то i песню, адпаведна Спатканню з краляю «сястрой», Зацягне вухар i герой.. На шляхах волі. Вухарэц м. зух' (Краснап. Бялькевіч). Параўн. руск. ухарь 'хват, удалец'. ВУЦЕХА ж. Суцяшэнне. А сонца так шчыра, так хораша грэе, Як бы ў вуцеху нам хоча сказаць, Што зімка ніколі жыцця не здалее, Што новай вясною лісты зашумяцъ! На ростанні. Уцёха ж. 'радасць, супакой' (Лід. СПЗБ); уцёховацца незак. 'мець уцеху' (ТС). ВУЧНЁЎКА ж. Вучаніца. Часамі пазірала яна [.Ліда] на свайго настаўніка не так, як належыць вучнёўцы. На ростанях. Тады настаўнік лёгенъка падсунуў руку пад чарнявую галаву свае капрызнае вучнёўкі, прыўзняў яе. Там жа. ВЫВІХРОЎВАЦЦА незак. Адпраўляцца куды-н.; вылятаць. Вобразн. Як толькі ён [Вецер] вывіхроўваўся ў сеет, пачынаў балбатацъ Ручаёк, цякучы каля саменъкага карэння дрэва. Адзінокае дрэва. ВЫВІХРЫЦЦА зак. Пакінуць хутка межы чаго-н. Разграмілі [легіянеры] Мартынаву хату, павыбівалі вокны i вывіхрыліся на двор. Дрыгва. ВЫГАЛАС м. Працяглае, гучнае чытанне малітвы. Тады а. Мікалай заводзіць новы выгалас, каб дзяк не заставаўся беспрацоўным. На ростанях. Параўн. руск. выголос 'тое ці іншае гучанне голасу'. ВЫДЫГАЦЦА, ВЫДЫГАЦЬ незак. Дагаджаць каму-н., выказваць сваю адданасць. Чаго ж так надта выдыгацца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зброд, утоклі, цякўчы
11 👁
 ◀  / 289  ▶