Старонка 36
◀ / 289 ▶
Вялікадня н. 'вялікдзень' (Лоеў. Янкова; Глыб., Паст. СПЗБ); вяліканьня н. 'вялікдзень' (Кір. Нар. сл., с. 66); вялікадне, вяліканьня н. 'вялікдзень' (Касц., Крыч. Бялькевіч); вяліканьне н. 'вялікдзень' (Чэрв. Шатэрнік). ВЯРОЗА ж. Выдумка, вымысел, фантазія. Ды так: зрабілі і пачатак — Тры соткі дадзены ў задатак!.. Няўжо то праўда, не вяроза? Няўжо канец табе, пагроза, І вечны ціск пад панскім ботам І страх знайсці канец пад плотам? Новая зямля. Вярзьці незак. 'вярзці, ілгаць' (Бялькевіч). ВЯРХУШКА ж. Верхняя частка дрэва; верхавіна. Вярба хіснулася вярхушкай, І сук, нібы рука з пляча, Наніз шугнуў каля карча, Барыса ж нібы хто загушкаў.. На шляхах волі. Вярхушка ж. 'верхавіна' (Віц. Нар. сл., с. 213; Круп. СЦБ). Параўн. руск. верхушка 'верхавіна'. Г ГАБЛЯВАЦЬ незак., перан. Перамешваць ігральныя карты; тасаваць. Не люблю я іграць, калі банк трымае Андрэй Нагнётка. Як пачне габляваць карты, як стане выкладаць іх! Проста як бы жылы выцягвае з цябе. З днеўніка пана Жылака. Урэшце Міхась Заноза не стрываў. «Што бы? — кажа ён, — каб «абразікі» («абразікамі» ў нас завуць карты), то пачалі б габляваць». Там жа. ГАВАРКІ прым., перан. 1. Які ўтварае пэўныя гукі. Дрыжалі струны гаваркія, Ў агульны тон суладдзя гралі. Новая зямля. Лядок закохкае, угнецца І вось-вось зломіцца, здаецца, Але нястрашны і знаёмы Для хлопца гэтыя надломы, Палоскі-стрэлы гаваркія, І моцны скрэпы ледзяныя. Там жа. 2. Які рэзаніруе на пэўныя гукі. Спрабуе [дзядзька] кіпцем яе [касы] джала І спробу зробіць над абухам, Тады паверка йдзе ўжо вухам, Ці добра звоніць коска гэта, — У дзядзькі тут свая прымета, Ды я не ведаю, якая, — І дзядзька косцы загукае: «Ка-са!» і вуха прыкладае — Сакрэт знаў дзядзька ў гэтай штуцы: Каса павінна адгукнуцца; Калі ж каса не гаваркая, То дзядзька спосаб яшчэ мае. Новая зямля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 289 ▶