Старонка 35
◀ / 289 ▶
це. [Бабка Цынклета:] — Зняла б хвартух да высвенцала б паскамі, паказала б яму [Мікіту] і абраз і калгас! Адшчапенец. Высвянціць зак., перан. 'моцна набіць, адлупцаваць' (Гродз. Цыхун; Пух. СЦБ). ВЫСНОЎКА ж. Вывад, заключэнне; выснова. Іван, застаючыся сам з сабою, прыпамінаў гэты погляд, рабіў тыя ці іншыя высноўкі і стараўся пры гэтым не пакрыўдзіць сваю хлапцоўскасць. Балаховец. [Дзяжа:] Перш за ўсё: развага, Ацэнка абстаноўкі: Што добра, а што блага, Каб вывесці высноўкі. На шляхах волі. ВЫСОЗНЫ прым. Высачэзны. Крайнім будынкам ад Нёмана супраць броду была старая карчма на высозным падмурку. На ростанях. ВЫСПЕЎВАЦЬ незак. Выводзіць голасам якую-н. мелодыю, песню; старанна спяваць. А як перастагнаў [Іван] усё, то пачаў выспеўваць свае стогны на манер песні «Сонца ўсходзіць і заходзіць». Выстагнаўся. У той час, калі ўсё вакол кіпела і бурліла, бы ў тым катле, Драбок выспеўваў нейкі новы свой матыў, ходзячы каля паветкі. Царскія грошы. ВЫТВОРСТВА н. Вытворчасць. Усе працэсы вытворства, пачынаючы ад ліцейнай і канчаючы зборачнай, адбываюцца на гэтай фабрыцы. Савецкі гуманізм. ВЫФАСТРЫГАВАЦЬ зак. Вельмі ўдала пашыць што-н. А хто не верыць гэтаму, няхай праканаецца сам: адзін падрызнік Сцяпан непрыменна зашле ў сяло свайму нябожу, сястрэнічу Мікалаю. Аддасць краўцу, то такія выфастрыгуе нагавіцы або світку, што пярвейшая ў сяле красуня будзе млець па Мікалаю. Старыя падрызнікі. ВЫХРЫСТКА ж. Жанчына, якая перайшла ў хрысціянства з іншай веры. Анцыпік прапусціў міма вушэй словы калегі і казаў далей: — Па-трэцяе, яна [Антаніна Міхайлаўна] — выхрыстка. На ростанях. Параўн. укр. вихрест 'той, хто перайшоў у хрысціянства з іншай веры'. ВЯЛІКАДНІК м. Вялікдзень. Ліхія людзі падабрэлі, Бо святам божым ўсюды вее; З нажом разбойнік не пасмее Залегчы ў лесе срэдзь дарогі, Бо і заможны і убогі Святы вялікаднік святкуюць.. Новая зямля.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 289 ▶