За што так падаць? так старацца? Затым, каб больш цябе ганяць? Новая зямля. Ён [Богут] перад ёю [жонкай] выдыгае, Як закаханы, малады. Рыбакова хата.
Выдыгаць незак. 'дагаджаць, наравіць каму-н.' (Стаўб. Жыв. сл., с. 105). Параўн. польск. dygać 'рабіць рэверансы'.
ВЫЖЫГА м. Прайдоха, прайдзісвет. Вось пацан — Хуліган, Вулічны выжыга! Рагатка.
Выжига м. 'прайдоха, махляр, ашуканец' (Даль).
ВЫЛАДЗІЦЬ зак. Сабраць у дарогу. Мая мілая Маруся заклапочана маім выездам і думае, як выладзіць лепш у дарогу. Кніга Ташкенцкага быція.
Выладзіць, выладзіцца зак. 'сабраць, сабрацца ў дарогу' (Чэрв. Шатэрнік).
ВЫПІРАЦЦА незак. Высоўвацца. [Міхал:] — А што ж тут вельмі выпірацца? І з-за чаго ўжо так старацца? Брашы ўсю ноч хоць, як сабака — Адна і ласка і падзяка. Новая зямля.
Выпірацьца незак. 'высоўвацца' (Насовіч). Параўн. укр. випиратися 'з сілай прабівацца, выходзіць наперад'.
ВЫПУСТКА ж. Цяля, узростам каля двух год. Чорная карова з адной загарадкі, цялушка-выпустка з другой і чырвоны конік уставіліся на гэтую цікавую дзею. Малады дубок.
Выпустак м. 'цяля, жарабя, якому год ці другі год' (Гл. Янкоўскі, 1959); 'аднагадовае цяля' (Пух. СЦБ); 'цяля, якое ўпершыню ідзе са стадам у поле' (Чэрв. Шатэрнік); 'гадавалае цяля' (Лун. Шаталава).
ВЫРАЗА ж. Знешні выгляд, які адлюстроўвае ўнутраны стан чалавека. Сярдзіты, чорны, як махнуша [дзядзька Антось], І нават нос той, дуля-груша, Відаць, таксама не ў гумору І задзярэцца больш угору; Малыя шэранькія вочкі Яшчэ больш звужваюць куточкі, Глядзяць з-пад броў зусім панура, І ўся выраза яго хмура. Новая зямля.
ВЫСАЛІЦЬ зак. Нарыхтаваць у запас, пасыпаўшы соллю; засаліць. [Мужык:] Не жыць ёй [пчале] на свеце. Махнуў я нажом І — шась ёй па горле і квіта!.. Дванаццаць кадушак пчаліным дабром Я высаліў — так была сыта. Даняў.
Параўн. укр. висолити 'насыціць соллю'.
ВЫСВЕНЦАЦЬ зак., перан. Моцна адлупцаваць, набіць каго-н. Фурман, узяўшы пугу, высвенцаў коні. У бало
79 👁