кі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, вератнік аўса прыбіў! Сымон-музыка. Вератнік м. 'загон' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'мера зямлі ў даўжыню, роўная прыблізна 50 м' (Стаўб. Жыв. сл., с. 105). ВЕРАЦЕНЬ м. Адлегласць даўжынёю каля 50 м. Прайшоўшы колькі вератнёў, Тамаш насунуўся на начлежнікаў. На начлезе. Іх [Ганну і Дамяніка] адлежнасць раздзяляе Не больш — вератняў на два. Сымон-музыка. Вёрацень м. 'вератнік, гоні' (Карэл. Жыв. нар. сл., с. 56); 'гоні' (Стаўб. МСММГ, 1974); 'мера даўжыні поля, роўная ста метрам' (Іўеў. СПЗБ); 'загон' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ВЕСНЯКІ мн. Сяляне. Тут людзі розных званняў, стану — І з гарадоў і «веснякі», І ёсць напэўна і шпікі, Што служаць пану паслухмяна. Рыбакова хата. Параўн. польск. wieśniak 'селянін'. ВІДОМАСЦЬ ж. Уяўнасць. Невысокі хударлявы чалавек наогул не верыць ні гэтай цішыні, ні гэтаму лясному такою: гэта цішыня і гэты такой — толькі зманлівая відомасць цішыні і такою. Дрыгва. ВІТАЦЬ незак. Заходзіць, наведвацца. Дзядзька Марцін кінуў рэзаць сечку і выйшаў на прыгумень: па тону вішчання ён дагадаўся, што свой чалавек вітае на хутар. На ростанях. Завітаць зак. 'наведаць' (ТС); 'зайсці, заехаць, наведаць' (Насовіч); завітацца зак. 'завітаць' (Лаг. МСММГ). Параўн. укр. вытаты 'заходзіць да каго-н., наведваць'. ВІЦІНА ж. Бярвенні, звязаныя ў некалькі радоў для сплаву; плыт. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны, Разоў са два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Новая зямля. Віціна ж. 'драўлянае судна (даўней цягалі па Нёмане супраць цячэння пры дапамозе канатаў)' (Гродз. Нар. сл., с. 252); виціна ж. 'хадавое пласкадоннае судна па Нёмане і Прыпяці' (Даль). ВОБРУЦЬ ж. Аброць. Каня злавілі, прывязалі, На вобруць, беднага, узялі, Аборкай ногі абвілі.. Конь і сабака. Вобруць ж. 'лейцы' (Уздз. МСММГ, 1977); 'аброць раменная' (Стаўб. 3 нар. сл., с. 76); вобраць, вобруць ж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
136 👁