Ваніты мн. рвота' (Мает. СПЗБ; Стаўб., Паст. СЦБ); ваніты' (Астр. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. wymioty ваніты'. ВАРАВАТА прысл. Употай, скрытна. У сэрцы Богутавым свята: Ён зараз — «фацэт» i «вар'ят». Сабе ж ён шэпча варавата: «Ты — дока, пан i дыпламат!» Рыбакова хата. ВАРАЖЭЯ ж. Жанчына, якая варожыць; варажбітка. Ён [Дамянік] ідзе да варажэі, Каб параду сэрцу дацъ, Бо разбіты ўсе надзеі Сэрцам Ганны заўладаць. Сымон-музыка. Варажэя ж. варажбітка' (Краснап. Бялькевіч); варажэйка ж. варажбітка' (Мсцісл. Юрчанка, 1996; Маладз. СЦБ; Навагр. 3 нар. сл., с. 56; Бых. МАСМ; Бых. Нар. словатв., с. 88; Ваўк. Сцяшковіч, 1983); варажбітка ж. знахарка' (Глыб. СПЗБ). ВАЎЧУРА ж., зб., перан. Ворагі. Крыты, знішчай, як можаш, ваўчуру, Начыненую ядам. Што трэба? Ваўчуга м. 'форма ацэнкі ад воўк' (Гл. Янкоўскі); ваўчакімн. 'злыя людзі' (Брэсц. Нар. леке., с. 209). ВАЎЧЭЧЫНА ж., экспр. Пра злога, панурага чалавека. [Пракоп:] — / ён [Цімох Бабура] хоцъ i чалавек, але воўк, бо ў свой хутар глядзіць. Можа не поўны воўк, але працэнтаў пяцъдзесят ваўчэчыны ў ім ёсцъ. Адшчапенец. Ваўчэчына, ваўчына м. i ж. 'нелюдзімы, злы чалавек' (Гор. МАСМ; 'лютасць, злосць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); ваўкачэчына м. i ж., экспр. 'злы, пануры чалавек' (Слон. Жыв. нар. сл., с. 124); ваўчуга м. 'форма ацэнкі ад воўк' (Гл. Янкоўскі); ваўчкаваты прым. 'сярдзіты, ваўкаваты' (Воран. Сцяшковіч, 1983). ВАЧАВІДКІ прым. Відавочны. Ну, Костусъ, брат, зрабі ім брыдка: Тут штука проста, вачавідка! — I ўсе на Костуся зірнулі, Але адказу не пачулі. Новая зямля. Вачавщзец м. 'той, хто асабіста прысутнічаў пры чым-н., бачыў сваімі вачамі што-н.' (Стаўб. 3 нар. сл., с. 74); 'сведка, відавочнік' (Навагр. Нар. словатв., с. 41). BEPATHIK м. Гоні, загон. — Змардаваўся, адпачынъ, брат, Пастаім, пакурым. Вератнік мы гэты скончым, Спачывацъ патурым. На ніве. Разоў пяцъ губляў [Сымон] авеч
Дадатковыя словы
варят, ваўчўга
15 👁