Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
кі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, ввратнік аўса прыбіў! С ы мон - муз ы ка. Вератні'к м. загон' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'мера зямлі ўдаўжыню, роўная прыблізна 50 м' (Стаўб. Жыв. сл., c. 105). ВЕРАЦЕНЬ м. Адлегласць даўжынёю каля 50 м. Прайшоўшы колькі вератнёў, Тамаш насунуўся на начлежнікаў. На начлезе. Іх [Ганну i Дамяніка] адлежнасць раздзяляе Не больш — вератняў на два. Сымон-музыка. Верацень м. 'вератнік, гоні' (Карэл. Жыв. нар. сл., c. 56); гоні' (Стаўб. МСММГ, 1974); 'мера даўжыні поля, роўная ста метрам' (Іўеў. СПЗБ); загон' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ВЕСНЯКІ мн. Сяляне. Тут людзі розных званняў, стану — I з гарадоў i «веснякі», I ёсцъ напэўна i шпікі, Што служаць пану паслухмяна. Рыбакова хата. Параўн. польск. wiesniak селянін'. ВІДОМАСЦЬ ж. Уяўнасць. Невысокі хударлявы чалавек наогул не верыцъ ні гэтай цішыні, ні гэтаму лясному такою: гэта цішыня i гэты такой — толькі зманлівая відомасць цішыні i такою. Дрыгва. ВІТАЦЬ незак. Заходзіць, наведвацца. Дзядзъка Марцін кінуў рэзаць сечку i выйшаў на прыгумень: па тону вішчання ён дагадаўся, што свой чалавек вітае на хутар. На ростанях. Завітаць зак. наведаць' (TC); 'зайсці, заехаць, наведать' (Насовіч); завітацца зак. завітаць' (Лаг. МСММГ). Параўн. укр. вытаты 'заходзіць да каго-н., наведваць'. ВІЦІНА ж. Бярвенні, звязаныя ў некалькі радоў для сплаву; плыт. Хадзіў на сплаў ён [Міхал], на віціны, Разоў ca два схадзіў у Прусы — Куды не трапяць беларусы? Новая зямля. Віціна ж. 'драўлянае судна (даўней цягалі па Нёмане супраць цячэння пры дапамозе канатаў)' (Гродз. Hap. сл., c. 252); витина ж. 'хадавое пласкадоннае судна па Нёмане i Прыпяці' (Даль). ВОБРУЦЬ ж. Аброць. Каня злавілі, прывязалі, На вобруцъ, беднага, узялі, Аборкай ногі абвілі.. Конь i сабака. Вобруць ж. лейцы' (Уздз. МСММГ, 1977); 'аброць раменная' (Стаўб. 3 нар. сл., c. 76); вобраць, вобруць ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вйтйна
22 👁
 ◀  / 289  ▶