Старонка 30
◀ / 289 ▶
Ваніты мн. 'рвота' (Маст. СПЗБ; Стаўб., Паст. СЦБ); 'ваніты' (Астр. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. wymioty 'ваніты'. ВАРАВАТА прысл. Употай, скрытна. У сэрцы Богутавым свята: Ён зараз — «фацэт» і «вар'ят». Сабе ж ён шэпча варавата: «Ты — дока, пан і дыпламат!» Рыбакова хата. ВАРАЖЭЯ ж. Жанчына, якая варожыць; варажбітка. Ён [Дамянік] ідзе да варажэі, Каб параду сэрцу даць, Бо разбіты ўсе надзеі Сэрцам Ганны заўладаць. Сымон-музыка. Варажэя ж. 'варажбітка' (Краснап. Бялькевіч); варажэйка ж. 'варажбітка' (Мсцісл. Юрчанка, 1996; Маладз. СЦБ; Навагр. З нар. сл., с. 56; Бых. МАСМ; Бых. Нар. словатв., с. 88; Ваўк. Сцяшковіч, 1983); варажбітка ж. 'знахарка' (Глыб. СПЗБ). ВАЎЧУРА ж., зб., перан. Ворагі. Крышы, знішчай, як можаш, ваўчуру, Начыненую ядам. Што трэба? Ваўчуга м. 'форма ацэнкі ад воўк' (Гл. Янкоўскі); ваўчакі мн. 'злыя людзі' (Брэсц. Нар. лекс., с. 209). ВАЎЧЭЧЫНА ж., экспр. Пра злога, панурага чалавека. [Пракоп:] — І ён [Цімох Бабура] хоць і чалавек, але воўк, бо ў свой хутар глядзіць. Можа не поўны воўк, але працэнтаў пяцьдзесят ваўчэчыны ў ім ёсць. Адшчапенец. Ваўчэчына, ваўчына м. і ж. 'нелюдзімы, злы чалавек' (Гор. МАСМ; 'лютасць, злосць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); ваўкачэчына м. і ж., экспр. 'злы, пануры чалавек' (Слон. Жыв. нар. сл., с. 124); ваўчуга м. 'форма ацэнкі ад воўк' (Гл. Янкоўскі); ваўчкаваты прым. 'сярдзіты, ваўкаваты' (Воран. Сцяшковіч, 1983). ВАЧАВІДКІ прым. Відавочны. Ну, Костусь, брат, зрабі ім брыдка: Тут штука проста, вачавідка! — І ўсе на Костуся зірнулі, Але адказу не пачулі. Новая зямля. Вачавідзец м. 'той, хто асабіста прысутнічаў пры чым-н., бачыў сваімі вачамі што-н.' (Стаўб. З нар. сл., с. 74); 'сведка, відавочнік' (Навагр. Нар. словатв., с. 41). ВЕРАТНІК м. Гоні, загон. — Змардаваўся, адпачынь, брат, Пастаім, пакурым. Вератнік мы гэты скончым, Спачываць патурым. На ніве. Разоў пяць губляў [Сымон] авеч-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 289 ▶