якой-н. дзейнасці. Усё (у аповесці «Адшчапенец») адбываецца незвычайна лёгка і гладка, паказваецца па сутнасці адзін вагар пераробкі серадняка — «тугі, як барабан, жывот». Як я пісаў аповесць «Адшчапенец». 3. перан. Рух, праяўленне чаго-н. Грозны вагар зямельных бунтаў пакаціўся па неабсяжных прасторах царскай Расіі. На ростанях. ВАГЕР м. Павеў, хваля. Ах, як добра, як падуе ветрык! Цэлы вагер усякага запаха акружыць цібе...Над вадою падняўся густы туман і разліўся тонкім вагерам па ўсяму зялёнаму лугу. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле. Вагер м. 'пах' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). ВАДЗІЦЬ незак. Шанцаваць. Быў чалавек, што можна б ладзіць, Дык вось няма — памёр! Не вадзіць На добрых нам паноў ніколі. Новая зямля. Вадзіць незак. 'шанцаваць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ВАЁЎНІК м. Той, хто імкнецца ваяваць; ваяка. Палкоўнікі, Ваёўнікі! Вам меч ці па плячы? Прыпомніце Вы прыказку Старую аб мячы! Панам-ваякам. ВАЖЫЦЬ незак. Наважвацца, намервацца, думаць. Глядзіць [Пятрок] — прывезлі тры цыстэрны, Шэсць грузавых, відаць, снарады. Што важыць вораг крыважэрны. Суд у лесе. Важыць незак. 'наважвацца, вагацца' (ТС); 'вагацца' (Жытк. Нар. сл., с. 298); важыцца 'рашыцца, асмеліцца' (Насовіч). ВАЛ м. Верхні край, грэбень страхі. Узлез ён [Пятрусь] на гумно, выдраў на самым валу ямку, абклаў яе пер'ем і збудаваў хітрае гняздзечка. Ластаўкі. Вал м. 'валок сена' (Ганц., Паст., Смарг. СПЗБ; ТС); 'доўгая града згрэбленага сена' (Лаг. СЦБ). ВАЛОВЫ прым., перан. Вельмі марудны. Каб я ведаў, па чыёй віне ідуць да нас пісьмы такімі валовымі тэмпамі, я пракляў бы яго.. З пісьма. Валовы прым. 'які мае адносіны да вала' (Астр., Смарг. СПЗБ); 'валовы' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). ВАНІВОТЫ мн., перан. Пра непрыемнае пачуццё да каго-, чаго-н. Так яны [засяданні] мне абрыдзелі, што калі думаю пра іх, дык пачынаюць браць ванівоты. З пісьма. Прымітыўна да ванівотаў і п'еса «Дарагі госць». На схіле дзён.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁