Скончыўшы малацъбу, моўчкі [Кандрат i сын] шчыняюць намалочанае жыта, думаючы паасобку свае думкі. Драматург i лірычны паэт. Шчыняць незак. 'зганяць, змятаць, вымятаць калоссе з абмалочанага жыта' (Пін. Шаталава); 'змятаць мятлою, адцзяляць каласы ад зерня' (Ганц.
СПЗБ); 'змятаць мятлою або зграбаць граблямі рэшткі саломы з зерня пасля малацьбы' (TC).
ШЧЫТНІК, ШЧЫТНЯК м. Сівец. Толькі ж узрасло яно [зернетка] міэіс чужынцаў: поруч з ім рос званец, мяцёлка, а каля саменькага карэння ціснулася ўсялякая травадрабяза: шчытнік, імяло, белая дзяцеліна, муражок i розныя краскі. На чужым грунце. Kaca не косіць — каса брые I шчытнякі бярэ сухія, Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Новая зямля. Шчытнік м. бат. 4сівец' (Карэл. Шаталава; Дзятл., Карэл., Лід., Мает.
СПЗБ); шчытняк м. 'жорсткая сухая трава' (Навагр. Сцяшковіч, 1983).
ШЧЭМЛЕНЫ дзеепрым. Шчыльна самкнуты, сцюнуты. Але ні злосцъ твая, ні слёзы, Hi моцна шчэмлены кулак Не зменяць справы аніяк.. Новая зямля.
ШЫБАВАЦЦА незак. Накіроўвацца. Сцежка ўлева забірае Ды шыбуецца ўгару. Сымон-музыка. Шыбаваць незак. 'хутка рухацца, ісці' (Карэл. Сцяшковіч, 1972).
ШЫБЕЛЬНІК м. Свавольнік, балаўнік. Міхалка так задумаўся, што не чуў, як да яго падышоў брат. — Чаго ты тут, шыбельнік? — спытаў брат i моцна пацягнуў Міхалку за вуха. «Дзеравеншчына». Шыбельны прым. 'вельмі свавольны, гарэзлівы, нестрыманы' (Лоеў. Янкова).
ШЫБКА прысл. Хутка. Мужчыны кідалі работу, Касьбу над рэчкай за кустамі, I беглі шыбка, каб часамі На лес дзе пчолкі не зляцелі.. Новая зямля. Шлёма рукі ўскінуў шыбка, Як бы струны там былі.. Сымон-музыка. Шыбка прысл. 'хутка, быстра' (Астр., Ашм., Барыс., Верхнядзв.
СПЗБ; Лоеў. Янкова; Касцюк. Бялькевіч); шибкій прым. хуткі' (Насовіч
Дадатковыя словы
шйбкій
26 👁