ШЫБУЛТЫХ выкл. у знач. вык. Хутка кінуцца, упасці у ваду. [Клімок.] На якар вазьму нашу чаплю, Пад мост падвяду ў самы раз I шнур падпаліць я патраплю, А сам — шыбултых у свой час! Адпдата. ШЫРЫГА ж. Прылада накшталт якара для спынення плыта. Ад крыку-лаянкі Аж дрыжыць паветра: — На «барбару», Янка! — Гартолъ бяры, Петра! — Закідай шырыгу! Плытнікі. Шырыга ж. плит, 'прыстасаванне для тармажэння плыта ў выглядзе завостранага кала, бервяна' (Гродз. Цыхун; Віл., Іўеў., Мядз. СПЗБ); 'абцёсаная палка для кіравання плытом' (Лід. Сцяшковіч, 1972). Параўн. літ. širkas 'прыстасаванне тармазіць плыт'. ШЫТНЫ прым. Прызначаны для шыцця; швейны. Стракоча машынка шытная, Ды звякне жалеза таемна. Адплата. Шытны прым. 'y выразе шытныя ніткі — тонкія, роўныя ніткі спецыяльна апрацаваныя для шыцця' (Стаўб. 3 нар. сл., c. 83; Бых. Жыв. нар. сл., c. 95; Карэл. Hap. словатв., c. 55; Карэл. Сцяшковіч, 1983); шыўны' (TC). шых м. Упэўнены, імклівы поступ. Ідуць гады сталёвым шыхам, Гады змагання, перамог; Стаіўся вораг i прылёг, На край Саветаў чмыша ліхам... Да 11-й гадавіны Кастрычніка. Шых м. 'пра хуткае дзеянне' (Мсцісл. Hap. лекс., c. 192). ШЫЦЦЁ н. Toe, што шыюць ці сшытае. Тут жа сядзела i пані падлоўчая, таксама з шыццём у руках. На pocтанях. Шыцье н. шыццё' (TC). ШЭБЛЫ мн. Бярвенні. Вапна i гліна на сценах абабіты, i толькі шэблы, як косці, відаць то тут, то там. 3 дарэвалюцыйных допісаў у газеты. Шчэблы мн. 'бярвенні, якія кладуцца ў якасці лат над пограбам' (Іўеў. Сцяшковіч, 1972). ШЭЙ-НА-КАТРЫНКА: ЗАВЕСЦІ ШЭЙ-НА-КАТРЫНКУ. Пачаць дакучлівую размову; гаварыць адно i тое ж. [Міхал:] Цьфу! дня табе няма i ночы, А ні часіначкі спакою; Чорт кожны вяжацца слатою, А тут яна [жонка] шэй-на-катрынку Як завядзе, дык без упынку. Новая зямля
11 👁