вы ў голавы ўзялі? — Гаварыў Сымонка з імі.. Сымонмузыка. Шутка ж. 'ласк. назва аўцы' (Чэрв. Шатэрнік); шута, шу*тка, шуточка ж. 'ласкальная назва авечкі' (Насовіч). ШУТКАВАЦЬ незак. Жартаваць. Старая колькі хвілін пазірала на настаўніка, a потым засмяялася доўгім-доўгім смехам. — От, паніч, вы ўсё шуткуеце! На ростанях. Шуткаваць незак. жартаваць' (Лоеў. Янкова). ШУФЛЯВАЦЬ незак. Сыпаць (сыпацца) густа, як з шуфля. А снег станоўка i заложна Так i шуфлюе. Новая зямля. ШУХКАННЕ н. Шорганне. / рантам кусты зашумел i, заварушыліся. Пачулася шухканне ног як бы моцна спалоханага чалавека. У тыле ў Дзянікіна. ШЧАГАЛЯЦЬ, ШЧАГЕЛЯЦЬ незак. 1. Красавацца. У іх \вербаў\ косах месяц ззяе, Зоры сінія гараць... I княгшя, хоцъ якая, Так не зможа шчагаляцъ... Сымон-музыка. 2. Фарсіць. Вочы яго [барадача-дзядзькі] заблішчалі. — Бач ты, сукіны сыны! Гэтыя ў салявых портках шчагеляюцъ, а яны кансервы, масла i каньякі лопаюць!У тыле ў Дзянікіна. Параўн. руск. щеголять фарсіць'. ШЧАДЗІЦЬ незак. Берагчы, шкадаваць. Гаманіў агонь, гуў, як дождж гразавы, Віўся віхрам клубястым, імклівым, Не шчадзіў агонь ні садоў, ні травы, Расплываўся шырокім разлівам. На пажарышчы. Шчадзщь незак. ашчаджаць' (TC). Параўн. руск. щадить 'берагчы, шкадаваць'. ШЧАДРОТА ж. Шчодрасць. Мазепа ў болесці прытворнай Цару тле голас свой пакорны: I знае бог i бачыць свет — Ён, бедны гетман, дваццаць лет Цару служыў душою вернай, Яго шчадротаю нязмернай Асыпан, высака паднят... Палтава. ШЧЫКАЦЬ незак. Шчыпаць. «A ўсё ж я табе паб'ю рыла! Дальбог паб'ю», — гаварыў сам сабе Паўлюк i шчыкаў сам сябе за сцягняк. Тоўстае палена. Шчыкаць незак. шчыпаць' (Зэльв. СПЗБ); 'шчыпаць, сціснуць да болі цела пазногцямі' (Насовіч). шчыняць незак. Змятаць мятлою або зграбаць граблям! рэшткі каласоў, саломы з зерня пасля малацьбы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабю, шў*тка, шўта, шўтка
34 👁