Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Штурхан м. удар' (ТС). ШТУРХЕЦЬ выкл. у знач. вык. Штурхнуць. Ад дружбы к гульням пераходзяць, Ды тыя гульні часта шкодзяцъ: Kaзёл каня штурхець рагамі! Новая зямля. Штурхёнь выкл. 'пра рэзкі штуршок' (Юрчанка, 2002). ШТУЧНА прысл. Вельмі добра, па-майстэрску. I дрэмлюць чорныя яліньіу I моўкне ў лесе спеў птушыны, I толькі дрозд высвістваў штучна, Як на кларнеце, мілагучна.. Новая зямля. Штучно прысл. па-майстэрску' (Насовіч). ШТУЧЫНА ж. Штуковіна. Але ў машыне гаспадарскай, Бы ў хітрай штучыне слясарскай, Згубілась шруба, — стоп, машына! Новая зямля. ШТЭНФЕЛЬ м. Шомпал. Якая там стрэльба? Божа ты злітуйся! Яе, na праўдзе сказаць, смешна i называць стрэлъбай. На рулі — гразі на цэлы палец; брамка з сабачку нябожчыцы пані Каліноўскай. Заміж штэнфеля — арэхавая палка. «Слабода». Параўн. ням. Stengel стрыжань'. ШУКАЛЬНІЦКІ прым. Шукальны. Цяжкія выпрабаванні, праз якія суджана было прайсці Міцкевічу разам з лепшымі сынамі польскага народа, накіравалі шукальніцкі дух паэта да самых важных сацыялъных праблем эпохі. Светлыя старонкі дружбы. ШУРА-БУРА ж. Сумятня, шурум-бурум. — Няма «начатак»! — Зноў «начаткі»? Калi ўжо будуцъ ім канчаткі? — Ён [Алесъ] ператрос i вугалочкі, Як ёсцъ, аблазіў i куточкі; Глядзеў за бэльку i ў пячуру, Падняў такую шурубуру, Што хоць ты з хаты выбірайся I тых «начатак» адцурайся. Новая зямля. ШУРКА ж. Упарадкаваная кладка карчоў. Зірнуў [дзед Сёмка] — чалавек у павязцы Стаіўся за шуркай карчоў. Якой яму трэба тут трасцы? Чаго ён у путчу прыйшоў? Адплата. — Скажы нам, па праўдзе, ваяка, Каго выглядаў ты з-за шуркі? Чаго, васпан, поўз адтуль ракам Над корч.. Там жа. Шурка ж. 'мера дроў (адзін кубаметр)' (Лоеў. Янкова). Параўн. укр. турка 'мера дроў для выганкі смалы'. ШУТКА ж., ласк. Пра авечку. Але сёння надта пудкі Штосъ авечачкі был i. — Ну f што з вамі, мае шуткі? Што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 289  ▶