Астр., Іўеў.
СПЗБ); 'паз, шчыліна' (Лоеў. Янкова); шпары мн. 'пазы ў дошках, каб дошка за дошку заходзіла' (Лаг.
МСММГ, 1970). Параўн. польск. szpara, ням. Sparren 'шчыліна, прадаўгаватая, вузкая дзірка'.
ШПАЦЫРОЎШЧЫК м. Той, хто шпацыруе, прагульваецца. Сустрэўшы ў дарозе парачку шпацыроўшчыкаў, хто-небудзь з моладзі паківае на іх з аўтобуса пальцам з сяброўскаю пагрозаю. Паездка на Асінбуд.
ШПУЛЁК м.: HIШПУЛЬКА. Нічога, ні крупінкі. У гумне — ні каплі сена, У засеку — ні шпулька, На дрывотні — ні палена, Няма хлеба ні куска. Вясна. Шпуль м. 'прылада, якой карыстаюцца пры вязанні снапоў' (Гродз. Цыхун).
ШРАЙБАВАЦЬ незак. Пісаць. Фон Зюмель шрайбуе загады, Фон Зюмель засноўвае лад.. Суд у лесе. А так, апёршыся на левы локаць, можна шрайбаваць, покі не забаліць левая рука. 3 пісьма. Параўн. ням. schreiben пісаць'.
ШТАНЦЫ мн. Штаны...толькі ж яна [свіння] палічыла лішнім сыходзіць набок i ишрганулася бокам аб сінія джыгіналёвыя штанцы Спірыдона. Так i трэба ашуканцу. Штанкі' мн. штаны' (Калінк.
СПЗБ).
ШТАЎХАЦЦА, ШТОЎХАЦЦА незак. Штурхаць адзін аднаго; штурхацца. Прыйшла i маці з агарода. — Алесь, сынок... ідуць кароўкі! Бяжы хутчэй, рассунь засоўкі, Каб не штаўхаліся дарма... Новая зямля. У кухні тупалі, штоўхаліся; грукалі збаны, глякі i бутэлькі.. На ростанях.
ШТАЎХАЦЬ незак. Кранацца каго-н. кароткім штуршком.
AЛявон адно гукае: — Выцінай, бубні, paei! — Ойча, — дзяк nana штаўхае, — Не ўстаю — благаславі! Ігрышча.
ШТОГОДУ прысл. Штогод, кожны год. Былі там naсекі. Штогоду Тут сотні блізшага народу Дзялянкі лесу карчавалі I на трацяк іх засявалі.. Новая зямля.
ШТОЎХАЦЦА гл.
ШТАЎХАЦЦАШТОЧАС прысл. Штогадзіны. Раслі штодзень, шточас магілы, Знікалі з дымам гарады.. На шляхах волі.
ШТУРХАН м. Кароткі, моцны, рэзкі ўдар. Вось Чоран зрушыў Лысача, папхнуў, папёр, адкідае яго моцнымі штурханамі рагатае галавы. Чоран
41 👁