Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Шкнуць зак. 'шалахнуцца, адазвацца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ШКУРАТ м. Кавалак, абрэзак скуры; скурат. Не скончыў Ручаёк гаварыцъ, бо наляцеў Вецер i сыпнуў ca злосці ў Ручаёк цэлае воблака пылу. — Высушу, як шкурат у пятроўку, — пагразіў сярдзіты Вецер. Адзінокае дрэва. Шкурат м. скурат' (Рас. Шаталава); 'вырабленая скуpa' (Чэрв. Шатэрнік; Насовіч); 'скурат, скураны акравак' (Лях. СПЗБ); 'кавалак вырабленай скуры', 'кажух, паўкажушак' (Мсцісл. Юрчанка, 1966). ШЛАПАКІ мн. Стары, зношаны абутак. Андрэй усунуўся ў шлапакі, накінуў на плечы кажух i выйшаў на двор. Малады дубок. Шлапаке мн. шлёпанцы' (Астр., Шчуч. СПЗБ); шлапантыкі мн. 'зношаны абутак' (TC). ШЛОПНУЦЬ зак. Утварыць прыглушаны гук. На гэты стук у яме-хаце Наўперад рыпнулі палаці I зварухнуўся край бярлогі, A потым шлопнулі ўжо ногі; Сам гаспадар, кудлач заспаны, Ідзе на стук неспадзяваны Хадою важнаю індыка. Новая зямля. ШЛУНКІ мн. Часткі цела чалавека; вантробы. Усе мае «шлункі» прыйшлі ў поўную нягоднасцъ, у заняпад. 3 пісьма. Шлункі м. суставы' (Дзярж. Hap. сл., c. 48); нервы' (Івац. Жыв. сл., c. 33); шлунак м. вантробы' (Ельск. 3 нар. сл., c. 182); 'вантробы, кішкі' (Насовіч); шлунок м. страўнік' (ТС); шлунне н. вантробы' (Пух. МСММГ, 1970). Параўн. польск. członki ciała 'члены цела'. ШЛЮНДРА ж., абразл. Пра неахайную жанчыну. | Taрэся да Аўгіні:] Не палохай, не палохай, Шлюндра ты i замазоха! За дождж. Шлюндра, флюндра ж., шлюндрыско, клюндрыско н. бадзяга' (Драг. Нар. леке., с. 236); шлёндра, шлойда м. i ж. 'валацуга, чалавек, які ходзіць без справы' (Бераст., Лід. Сцяшковіч, 1983); флюндра ж. неахайніца' (Ашм. Сцяшковіч, 1983); 'пра неахайнага чалавека' (Астр. СПЗБ); 'лёгкадумная жанчына' (Стаўб. Нар. ел., с. 155). Параўн. польск. flqdra 'пра каго-н. бруднага, неахайнага; пра жан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шкнўць, шлўнак, шлўнкі, шлўнок
5 👁
 ◀  / 289  ▶