Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ШВАХ выкл. у знач. вык. Дрэнна, кепска. — Справа — швах! — гаворыцъ начальнік кулямётнай каманды. Дрыгва. Параўн. ням. schwach слабы', Schwach 'слабасць, бяссілле, недахоп'. ШВОРЫЦЦА незак. 1. Хадзіць, шукаючы чаго-н., выглядаючы што-н. 3 паўгадзіны [незнаемы] шворыўся па лесе, прыглядаючыся на дрэвы i вывараты, штосъ мяркуючы i разважаючы, Балаховец. 2. Рыскаць. Тут жыцъ сапраўды страшнавата: Лагчыны, яміны, раўкі — Тут, пэўна, шворацца ваўкі.. Новая зямля. Шворыцца незак. 'мітусіцца, праціскацца куды-небудзь' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). ШВЫДКА прысл. Хутка. Пайшла работа дружна, швыдка, Сянцо зграбаюць у валкі.. Рыбакова хата. Швыдка прысл. 'хутка, скора' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Карэл. Нар. словатв., с. 55); швыдко прысл. хутка' (ТС; Насовіч). ШВЫДКІ прым. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі i чыткі.. На шляхах волі. Швыдкі прым. 'хуткі, жвавы' (Карэл. Нар. словатв., с. 55; ТС); швыткый прым. 'хуткі, рухавы' (Драг. ДСБ); швыдкій прым. хуткі' (Насовіч). ШКАШК м. Невялікая шафа. Адчыніўшы шкапік, Cniрыдон перабраў колькі скамечаных паперак i толькі ў адной з іх знайшоў акасцянелы кавалак каўбасы i скарынку зацвіўшага хлеба. Так i трэба ашуканцу. Шкапік м. 'шафа, куды ставяць посуд' (Бых., Кругл. MACM); шкапчык, шкафчык м. шафка' (Дзятл., Навагр. Сцяшковіч, 1972); шкапікь, шкапчикъ м. шафка' (Hacoвіч); шкап м.9 шкапа ж. шафа' (Мсцісл. Бялькевіч). ШКЕЛКА н. Асколак, кавалак шкла; шкелыда. У naраўн. A вочы, як мутныя шкелкі, У неба устаўлены тупа. Адплата. Шкёлко н. памянш. шкло' (Насовіч); шкёлля н., зб. 'кавалкі бітага шкла' (Раг. СПЗБ). ШКНУЦЬ зак. Шалахнуцца, адазвацца. / верабей з усёй раднёю Не шкне, схаваўшысь пад страхою. Новая зямля
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 289  ▶