Шаволщь незак. 'варушыць, прыводзіць у рух' (Насовіч). ШАЛАГОН м. Легкадумны, пусты чалавек; ветрагон. Дзе ж гэта відана, каб пражыўшы ўсё жыццё на зямлі чалавек, не шалагон, а чалавек стали, працавік, руплівы гаспадар, рантам кінуў свой дом, сваю сям 'ю, увесь набытак i павалокся ў свет? Адшчапенец. Шалоганъ м. 'махляр, шэльма; свавольнік' (Насовіч). ШАЛАПАЙ м. Свавольнік, шалапут. Сеў каток На дубок, Кажа забіякам: — Эх, Савосъ, шалапай! Ты мяне не чапай I не цкуй сабакам! Савось-распуснік. Шалаплут м. 'легкадумны, пусты чалавек' (Пух. СПЗБ). Параўн. руск. шалопай 'гарэза, свавольнік'. ШАЛАХТА, ШАЛАХТУН м. Балбатун, пустазвон. Дзед залішне скупават, Толькі цешыць абяцанкай, А не справіць халата, I стары, а жыве зманкам, Дзед — шалыга, шалахта. Сымон-музыка. Ды хоць бы пан, а то — зараза, Так, шалахтун, байструк, пралаза, Няшчасны вырадак, пастух.. Новая зямля. Шалахтай м. распуснік' (Ваўк. Сцяшковіч, 1983); шо~ лота м., ж. 'балбатун, пляткар, трапло' (Шн. Жыв. сл., с. 165); шалахна м., ж. 'шалапут, ненадзейны чалавек' (Навагр. Жыв. сл., с. 28). ШАЛАЦЦА незак. Хадзіць без справы, швэндацца, бадзяцца. Ці мала шалаецца зороду? Адплата. Шалаюцца [афіцэры], як сукіны сыны, Залезшы ў новыя паны. На шляхах волі. Шалацца незак. бадзяцца' (Верхнядзв. Шаталава); 'хадзіць, цягацца без заняткаў, бадзяцца' (Брасл., Ваўк., Лід., Мёр. СПЗБ); 'бадзяцца без справы' (Пух. МСММГ, 1970; Слон. Сцяшковіч, 1972); шалахканнік м. бадзяка' (Мсцісл. Юрчанка, 2002). ШАЛЫГА м. Круцель, махляр. Дзед залішне скупават, Толькі цешыць абяцанкай, А не справіць халата, I стары, а жыве зманкам, Дзед — шалыга, шалахта. Сымон-музыка. Шалыга м., ж. валацуга' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'круцель, ілгун' (Насовіч). ШАЛЯНЩА м. i ж. Свавольнік, дураслівец, гарэза. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі i таўчэцца.. Новая зямля
Дадатковыя словы
зброду
11 👁