Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
скія будынкі,.. чаму такім мізэрным выглядае тутэйшы народ. На ростанях. 2. Малы, не зусім выразны, ледзь бачны. 3 захаду паказваюцца чэзлыя воблачкі. Кніга Ташкенцкага быція. 3. Бедны, мізэрны. Паёк чэзлы, але na цяперашняму часу наракаць не прыходзіцца. 3 пісьма. 4. Слабы, недасканалы, дрэнны. Абмежаванасць у жывым матэрыяле..вядзе да таго, што.. твор атрымліваецца чэзлым, малакроўным, бледным. 3 прамовы. Чэзлы прым. 'худасочны, худы' (Ганц. СПЗБ); 'замучаны, слабы' (TC); рэдкі' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. літ. čežas, kežas, kćžlys 'худасочны, худы'. ЧЭПАК м. Чапец. — Эй, цётка Хрума! ураз з 'явіся! — Вайшла i Хрума ў старым чэпку. Новая зямля. Чэпак м. чапец' (Воран., Карэл., Чэрв. СПЗБ; Гродз. Цыхун; Воран. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова). Параўн. польск. czepek 'жаночы галаўны ўбор з палатна, паркалю, прыбраны фальбонамі'. ЧЭРАЗ, ЧАРАЗ прыназ. Цераз, праз. Чэраз некалькі часу прылетае итак. Прылёт птушак. Шлі яны [чалавек i баба] чараз траву, чараз папаратнік. Наша сяло, людзі i што робіцца ў сяле. Чэраз прыназ. праз', цераз' (Воран., Кам., Пруж., Свісл. СПЗБ; Лоеў. Янкова); чараз прыназ. цераз' (Шчуч. 3 нар. сл., с. 51). ш ШАБАСГОЙ м. Яўрэйскі прыслужнік. [Ляснічы:] Увесь друк у жыдоўскіх руках, ім трэба разбурыць праваслаўную царскую Русь, a рускіх людзей парабіць шабасгоямі. На ростанях. ШАВАЛІЦЦА незак. Шавяліцца, варушыцца. Аленіна ўвага рантам спыняецца на пану Зыгмусю: яна чуе, як ён шаволіцца ў сваёй скрыні, i ёй становіцца ўсё зразумелым. Хатка над балотцам. Шаволщьца незак. варушыцца' (Насовіч). ШАВАЛЩЬ незак. Злёгку прыводзіць у рух што-н.; шавяліць. Шаволіць вецер вырваныя пасмы саломы на хаце.. Хатка над балотцам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 289  ▶