ЧУК м. Скураны лапаць. 3 адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук. Андрэй-выбаршчык. Дзед Талаш быў у кароткім кажушку, у суконных з раменнымі латамі майтках, * абуты ў чукі. Дрыгва.
ЧУРБАК м. Кавалак дрэва, бервяна; цурбак. Для чалавека гэта было б нядобра, а дубоваму чурбаку гэта найлепшая навага. Дзядзькаў сведка. Каля дзвярэй канцылярыі [Марцін] спыніўся, паставіў чурбак у куточку i сам прыпыніўся там. Там жа. Чурбан м. цурбан' (Верхнядзв.
СПЗБ); 'тоўстае палена' (Рас. Шаталава); палена', 'падстаўка пад вулей' (Мёр.
СПЗБ). Параўн. руск. чурбак 'абрубак бервяна'.
ЧУХАЦЬ незак. Ісці. — Бяры гэтыя пакі на плечы i чухай у яр! — камандаваў Дземух. У тыле ў Дзянікіна.
ЧУЧКА ж. Верх сагнутага сустава пальца. — Го, мой браток! — i дзед Куцейка Пастукаў чучкаю аб бронь: — Не, гэта, брат, не самасейка! Вось ён які, савецкі конь! Рыбакова хата. Чучка ж. 'сярэдні сустаў пальца на руцэ' (Карэл. 3 нар. сл., с. 95); сустаў' (Карэл. Шаталава); 'пупышка пальца' (Карэл.
СПЗБ); 'верх сагнутага сустава пальца' (Гродз. Цыхун). чыйся займ. Чыйсьці. 3 травы чуць відна галава I чыйся твар з вясёлай мінай. Рыбакова хата. Чыйся, чэйся, чыясь займ, нечы' (Ваўк., Драг., Пруж.
СПЗБ).
ЧЫСТАСЦЬ ж. Чысціня. Як зяніцу вока, мы павінны ахоўваць чыстасць наших літаратурных савецкіх прынцыпаў. 3 прамовы. Параўн. польск. czystość 'выразнасць, бездакорнасць, чысціня'.
ЧЫЧЫКАЦЬ незак. Утвараць гукі, падобныя на «чычык-чычык». Толькі чутно было, як спалі дзеці; дзесъ у запечку ціханька чычыкаў шашаль.. Зімні вечар. Чычыкаць незак. 'стракатаць (пра сароку)' (Верхнядзв., Глыб.
СПЗБ).
ЧЭЗЛЫ прым. 1. Убогі, стары (пра прадметы). Для яго [Лабановіча] было ясна, чаму такія гіблыя i чэзлыя сялян18 Зак
40 👁