Чмучэнне н. 'абман, хлусня, ашуканства' (Насовіч). ЧМЫКАЦЬ незак. 3 шумам выпускаць паветра праз ноздры, чмыхаць. Палюбіла Ева цялят, a цяляты Еву, i варта было ёй паказацца ў цялятніку, як яны дружным хорам пачыналі мычэць, чмыкаць i танцаваць у сваіх загарадках. Кінахроніка. чмыс м. I. Пярэдняя частка галавы ў жывёлы; морда. На Таксу сам ён [тхорык] нападав I чмыс яе грызе, кусав.. Новая зямля. 2. зневаж. Пра твар чалавека. [Цімох пра сябе:] — Ну, што пазіравш? Эх, эх! Зарос ты, азыз. Сам з дому, з двара свайго збег, Аблуплены чмыс! Адплата. ЧОЛА н. 1. Лоб. СтаШся хлопцы, як мыты, Панізілі голас, А помета іх носіць, калыша I хмурыць ім чола. Суд у лесе. 2. Пра галаву. На схіле дзён я мару аб адным: Ўзысці з табой на наши гоні, долы, Зямлі сваёй усім нутром зямным Наклон аддаць, схіліўшы нізка чола. Мае мары. Чало н. лоб' (Гродз. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. czoło 'верхняя частка твару над вачамі'. ЧОП м. Пра чарку вялікага памеру. Гоніць дзядзька ў галоп, А мне вочы на лоб Чуць не выперла чарка-мажджэр. Чую, кепска было б, Каб яшчэ такі чоп, Або пару яшчэ такіх мер! Па дзядзькох. Чоп м. чан', 'вялікая шырокая бочка', цэбар' (Ашм., Смарг., Чэрв. СПЗБ); чан' (Стаўб. МСММГ, 1970). ЧОПАРНЫ прым. Важны, чапурысты. I нейкая новая думка закідаецца ў душу, але ён [Лабановіч] не можа дума ць тут, бо трохі попарная маленькая матушка заклікае на шклянку чаю. На ростанях. Параўн. руск. чопорный 'поўны важнасці, манернасці'. чос м. Вынік часання. Даніла справаю заняты — На сані чэша капылы. Пачэша, змерае на вока, Щ гладка выведзены чос.. Рыбакова хата. Чос м. 'апрацоўка бервяна сякерай' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). ЧУБКА ж. Тузанне адзін аднаго за валасы; сварка, бойка. Асядае пыл жаночы: — Пусці, ягадка мая! Ты пусці, галубка! Не, пусці ты, любка! — Я пусціла! — I я пусціла. Так / кончылася чубка. За дождж. Параўн. укр. чубитися 'драць адзін аднаго за валасы
22 👁