нобыль. А троп сахі, плугоў брады Заносіў вецер горкім пилам, Каб палыном ł чарнабылам Аздобіць Марсавы сляды... На шляхах волі. Там нібы зараснік унізе Устае, агорнуты ў туман, — Ці чарнабыльнік, ці бур'ян, — Чытаць так цяжка ў гэтай кнізе. Там жа. [Сымон:] Залатыя твае слоўкі — Мая песня ў час вандроўкі, Ты як бы дала мне крылле, Многа радасці дала, I забудзе чарнабылле, Краскі згледзеўшы, пчала. Сымон-музыка. Чарнобільнік м. чарнобыль' (Верхнядзв. СПЗБ). ЧАРНАГРУДЫ прым. Які мае чорнае апярэнне на грудзіне. — Ці дасі веры, любачка, — казала чарнагрудая пліска кропелъцы расы, што выступіла на чарнобылъшку, — такі жаль, такі жаль! Вадаспад. ЧАРНАПЁРЫ прым. 3 чорнага пер'я. А па лугах паходжваюцъ буслы, Сурдут надзеўшы чарнапёры. Вусцянскі груд. ЧАРОД м. 1. Пэўны парадак, чарга. [Узводны Талалай:] Салдаты вы ці зород? Чаго дзярэце горла? Захоўвайце чарод, Выходзъце напярод, Калі каму припёрла.. На шляхах волі. 2. Чыё-н. месца ў якой-н. чарговасці; права каго-н. дзейнічаць адпаведна чарговасці. Праўда, што таіцца, Быў i мой чарод: Два разы на жыцці Выйшаў я ўпярод. «Асадзі назад!» Чародзь ж. счарга' (Віл. МСММГ, 1977). ЧМОК м. Пра пацалунак. / ахвяры зносяцъ «Яну»: Хто абрус, хто палаценца, Хто ільну, хто рушнічок, I цалуюцъ — хто ў каленца, Хто ў галёнку ўлепіць чмок. «Святы Ян». Чмок м. 'пра пацалунак' (Мсцісл. Нар. леке., с. 190). ЧМУТА ж. Памутненне свядомасці, дурман. Зноў затросся Дамянік, 3 плеч на землю спала світка, I прыліп яму язык. — Тфу ты, ліха! што са мною? Што за чортава чмута?! Сымон-музыка. Чмута ж. 'марока, абмарачэнне' (ТС); чмут м. 'туман, мана' (Чэрв. Шатэрнік); дурман' (Глыб., Лях., Пін., Шчуч. СПЗБ). ЧМУЧЭННЕ н. Ачмурэнне, абман. Мільёны i болей гадоў жыве гэта вера [у нядобрую сілу], пачаткі яе загублены ў цёмным віры прошласці, i да гэтага часу людскі розум не патрапіў вызваліцца з аблавы гэтага чмучэння... На ростанях
Дадатковыя словы
бурян, зброд, перя
24 👁