Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ЦЯГАСЦЬ ж.\ НА ЦЯГАСЦЬ. Быць цяжарам для каго-, чаго-н. Ды кіне [старасць] іх адных, старэнькіх, Адных, як перст, i чуць жывенькіх I непатрэбных анікому На цягасць эісыццю маладому.. Новая зямля. Цягасць ж. 'турботы, непрыемнасць' (Лоеў. Янкова). ч ЧАДЗІЦЬ незак., перан. Моцна ўздзейнічаць на псіхіку чалавека, на яго свядомасць; атручваць. Няхай шалее гэта зграя, Няхай чадзіць «святы» дурман, Каб выбіць з беднага ратая Прагненне к волі таго краю, Дзе не прышчэпіцца болъш пан.. Братам Заходняй Беларусь ЧАМКАЦЬ незак. Варушыць. Застыў пан Богут грозна, строга, Губамі чамкае, бы трус. Рыбакова хата. Чамкаць незак. 'марудна жаваць ежу' (Гродз. Цыхун). ЧАПАЛАС м.: ЧАПАЛАСУ ДАЦЬ. Даць дыхту; расправіцца з кім-н. Не паглядзіць ён [дзед Юрка], хто такі ты: Хоцъ чорт, хоцъ д 'ябал знамяніты, Плявацъ яму на тваю масцъ, Але ужо чапаласу дасцъ. Новая зямля. О, каб бабка Цынклета ўмела пісаць! Дала б яна чапаласу ўсім! Адшчапенец. ЧАПЩЬ незак. Кранаць, трывожыць. Горка беднай, цяжка матцы, Сэрца яе рвецца. I стаіць яна, чакае Доўгія гадзіны Злыя людзі — іх не чэпіць Смутак мацярыны! Каля парога. ЧАПКОВЭГО: НА ЧАПКОВЭГО. На развітанне. На «чапковэго» ў кожным разе Не забракуе ім [гасцям] вінца. Рыбакова хата. Параўн. польск. czapkowac уст. 'знімаць перад кімнебудзь шапку, раскланьвацца'. ЧАРАЗ гл. ЧЭРАЗ ЧАРАНО н. Самае гарачае месца на печы; чарэнь. Сымон прысеў, паставіў пяты, Каб іх сагрэцъ, на чарано.. Рыбакова хата. Чарано н. чарэнь' (Карэл. Сцяшковіч, 1972; Лоеў. Янкова). ЧАРНАБЫЛ, ЧАРНАБЫЛЬШК м., ЧАРНАБЫЛЛЕ н. Шматгадовы буйны палын з чырвона-бурым сцяблом; чар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 289  ▶