нобыль. А троп сахі, плугоў брады Заносіў вецер горкім пылам, Каб палыном і чарнабылам Аздобіць Марсавы сляды... На шляхах волі. Там нібы зараснік унізе Устае, агорнуты ў туман, — Ці чарнабыльнік, ці бур'ян, — Чытаць так цяжка ў гэтай кнізе. Там жа. [Сымон:] Залатыя твае слоўкі — Мая песня ў час вандроўкі, Ты як бы дала мне крылле, Многа радасці дала, І забудзе чарнабылле, Краскі згледзеўшы, пчала. Сымон-музыка. Чарнобільнік м. 'чарнобыль' (Верхнядзв. СПЗБ). ЧАРНАГРУДЫ прым. Які мае чорнае апярэнне на грудзіне. — Ці дасі веры, любачка, — казала чарнагрудая пліска кропельцы расы, што выступіла на чарнобыльніку, — такі жаль, такі жаль! Вадаспад. ЧАРНАПЁРЫ прым. З чорнага пер'я. А па лугах паходжваюць буслы, Сурдут надзеўшы чарнапёры. Вусцянскі груд. ЧАРОД м. 1. Пэўны парадак, чарга. [Узводны Талалай:] Салдаты вы ці зброд? Чаго дзярэце горла? Захоўвайце чарод, Выходзьце напярод, Калі каму прыпёрла.. На шляхах волі. 2. Чыё-н. месца ў якой-н. чарговасці; права каго-н. дзейнічаць адпаведна чарговасці. Праўда, што таіцца, Быў і мой чарод: Два разы на жыцці Выйшаў я ўпярод. «Асадзі назад!» Чародзь ж. 'чарга' (Віл. МСММГ, 1977). ЧМОК м. Пра пацалунак. І ахвяры зносяць «Яну»: Хто абрус, хто палаценца, Хто ільну, хто рушнічок, І цалуюць — хто ў каленца, Хто ў галёнку ўлепіць чмок. «Святы Ян». Чмок м. 'пра пацалунак' (Мсцісл. Нар. лекс., с. 190). ЧМУТА ж. Памутненне свядомасці, дурман. Зноў затросся Дамянік, З плеч на землю спала світка, І прыліп яму язык. — Тфу ты, ліха! што са мною? Што за чортава чмута?! Сымон-музыка. Чмута ж. 'марока, абмарачэнне' (ТС); чмут м. 'туман, мана' (Чэрв. Шатэрнік); 'дурман' (Глыб., Лях., Пін., Шчуч. СПЗБ). ЧМУЧЭННЕ н. Ачмурэнне, абман. Мільёны і болей гадоў жыве гэта вера [у нядобрую сілу], пачаткі яе загублены ў цёмным віры прошласці, і да гэтага часу людскі розум не патрапіў вызваліцца з аблавы гэтага чмучэння... На ростанях.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁