Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Хірлявасць, болесці i жалі — Ганцы ўжо смерці — прыкавалі Яго к пасцелі.. Палтава. ХІРЛЯВЫ прым. 1. Знясілены, хваравіты. Перад ім [.Лабановічам] былі звычайныя людзі, без рамантыкі дэманізму, на від хірлявыя i слабыя.. На ростанях. У часе гэтага уступу з натоўпу неприметна праціскаецца нізенькі, хірлявы паляшук сярэдніх год.. Там жа. 2. Кволы, чахлы (пра расліны). Нізенькія кусцікі, хірлявыя алешынкі ўперамежку з ялаўцамі кучкамі раскідаліся па балоце. На ростанях. 3. перан. Слабы, нясмелы. Далоў хірлявае ваганне, Хірлявай спадчыны пячаць! На шляхах волі. Хірлявы прым. 'хваравіты, слабы' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); хі'ры прым. 'хворы, нездаровы' (Навагр. Сцяшковіч, 1983); хіра ж. хвароба' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983); 'слабая, нездаровая' (Касц. Бялькевіч). ХІРУРГІЧКА ж. Жанчына-хірург. Яна — хірургічка. Мела широкую практику з хворымі, такімі, як я. 3 пісьма. ХЛАБЫСНУЦЬ зак.у экспр. Выпіць. Таксама ахвотнік ён [Крэшчык] хлабыснуць піва. На ростанях. Хлабазнуць зак. метаф. іран. выпіць' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). Параўн. укр. хлебеснуты 'хлебануць, выпіць'. ХЛАПАК м. Хлопец, хлопчык. Падгуляўшы князь гукае: — Ўраз хлапака мне падаць! — Сціхлі госці i музыкі. Сымон-музыка. Хлапчак м. 'хлопчык, хлапчук' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. chłopak хлопец'. ХЛАПЯТЫ мн. Хлопчыкі. «Ого! — падумалі хлапяты: — Няўжо дарэктар так заўзяты, Што будзе права сваё npaвіць I на калені штодзень ставіць?» Новая зямля. Хлап'я н. хлопчык' (Лоеў. Янкова). ХЛАПЦОЎСКАСЦЬ ж. Хлапечая годнасць. Іван, застаючыся сам з сабою, прыпамінаў гэты погляд, рабіў тыя ці іншыя высноўкі i стараўся при гэтым не пакрыўдзіць сваю хлапцоўскасць. Балаховец. ХЛІСНУЦЦА зак. Захістацца, хістануцца. Здрыгануліся нетры ад гулу, I хліснулася лісце ўгары. Адплата. Хлістацца незак. хістацца' (Астр. СПЗБ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хлабазнўць, хіры
15 👁
 ◀  / 289  ▶