хлоп м. Мужык, селянін. [Бегут:] Няма да Полъшчы ў хлопаў «хэнці», У іх інтэрас свой на ўме, А ўжо калі што хлоп займе, Яго i пан бог не «асвенціць». Рыбакова хата. Параўн. польск. chłop селянін', устар. мужык'. ХЛОПСКІ прым. Мужыцкі. [Крулеўскі:] Трэба нарэшце скончыцъ з гэтым хлопскім зородам. У путчах Палесся. Ды ўсё ж настрой одно зніжае: Як гэта даў ён зевака? Як хітрасць хлопская старая Перахітрыла поляка? Рыбакова хата. Параўн. польск. chłopski 'сялянскі; мужыцкі'. ХЛЫСНУЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Адзін казак хлыснуў старого дзеда нагайкаю па твары. Бунт. I хоць мароз крапіць пякучы, Да ног даходзіць скрозь анучы I снегам вочы зашывае, — Мужык жыве i не шманае; 3 саней саскочыцъ, хлысне пугай Каня i вылае «дзяругай». Новая зямля. Хлыснуць зак. 'моцна ўдарыць' (Уздз. МСММГ, 1974); 'нечакана выцяць па твары' (Карэл. МСНДМ, с. 159); 'хвастануць; сцебануць; ударыць' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); хлыскаць незак. 'хвастаць, сцябаць' (Юрчанка, 1966); хлыснуцца зак. ударыцца' (Нясв. МСММГ, 1977; Астр. МСММГ, 1970); вытнуцца' (Капыл. Нар. словатв., с. 60). ХЛЫСТАЦЬ незак., экспр. Хлябаць. [Пятрусь:] Паставілі верашчаку, дык я давай хлыстацъ. Калядны вечар. Хлыскаць незак. перан. іран. 'жлукціць (гарэлку)' (Мсцісл. Юрчанка, 1966); хліснуць зак. 'хутка з'есці, прычым крышку якой-небудзь стравы (крупніку, капусты)' (Гл. Янкоўскі, 1959). Параўн. укр. хлистати 'хлябтаць, піць'. ХМУРНОТА ж. Хмурнасць, воблачнасць. У нас жа тут такая хмурнота, слоцъ, хоць з хаты не выходзъ. 3 пісьма. Хмура ж. хмара' (Лаг. МСММГ, 1970; Валож. Жыв. сл., с. 57); хмураецца незак. хмарыцца' (Лаг. МСММГ, 1970); хмурнёць незак. хмарыцца', хмурно прысл. хмарна' (Воран., Зэльв. Сцяшковіч, 1972). ХРАПАВІДЛА н.: ХРАПАВІДЛА CBIHOE. Паскуднік, свінячае рыла. [Грында на пана Тарбецкага:] Я табе выведу гэтую моду стаяць каля калодзежа, буржуй ты, кравапівец, храпавідла свшое'У двары пана Тарбецкага. Храпа ж. 'морда ў буйной жывёлы' (Чач. НЛГ
Дадатковыя словы
збродам, зесці, свшоеу, хліснўць, хмўраецца, хмўрно
11 👁