Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
чужога I не расцягваюцъ нічога, Не то, што наши хапакі. На шляхах волі. [Караліна да Шыьилы:] Начніца! Кажан! Злодзей! Хапун! Ты што забраў? Вайна вайне. Хапун м. рабаўнік' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'хабарнік, хапуга' (Краснап. Бялькевіч); хапкі прым. прагны' (Лун. Шаталава). ХАРОНГА ж. Вялікае царкоўнае палотнішча на дрэўку з намаляванымі выявамі святых. Потым пайшлі з npaцэсіяй вакол царквы. Лукаш убачыў, як да адной харонгі суну ліся Гаронім Дзежка i Язэп Чуприна. I таму i другому хацелася несці харонгу. Адгукнуўся. Харонга ж. 'харугва, пратэса' (Гродз. Цыхун). ХАЎТУРАВАЦЬ незак. Есці жалобны абед пасля пахавання нябожчыка. Разышліся na хаўтурах I хаўтуравалі I дзень i ноч, аж папухлі. Ерэтык. Хаўтуры толькі мн. пахаванне' (Гом. НЛГ); 'хаўтуры, пахаванне i жалобная вячэра па нябожчыку' (Касц., Крыч. Бялькевіч); хаўтурны прым. 'хаўтурны, жалобны' (Мсцісл. Бялькевіч). ХВАЛЬКА м. Хвалько. Стаў за Ганнай валачыцца Хвалька гэты, Дамянік — На каханкі ён навык, Абы толькі падражніцца. Сымон-музыка. ХВЭБРА ж. Ліхаманка. У параўн. Настаўнік ішоў i тросся, як у хвэбры, бо ўся гэта праява яго дужа ўсхвалявала. На ростанях. Хвэбра ж. малярыя' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. febra 'гарачка малярыйнага тыпу, або наогул гарачка з дрыжыкамі'. ХІБЕЦЬ незак. Прыходзіць у заняпад, марнець. — Чартапалох буяе дзікі! — Антось звярнуўся да Хадыкі: — А дзе ўжо пырнік завядзецца, Змаганне трудна з ім даецца! Хібеюць доўга тыя гоні. Новая зямля. Хі'біць зак. 'прапасці, вымакнуць (пра пасевы)' (Ашм., Ганц., Іўеў., Чэрв. СПЗБ); хібнуць незак. 'вянуць, высыхаць' (Іўеў. Сцяшковіч, 1983); хібша ж. 'старая, трухлявая хаціна' (Нараўл. Hap. сл., c. 234). ХІРЛЯВАСЦЬ ж. Слабасць, хваравітасць. Ён [Мазепа} стогне, просіць аб сцаденні. Плады турбот, вайны, трудоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хаўтўрны, хаўтўры, хібіць
7 👁
 ◀  / 289  ▶