Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
бляхаю фасуе.. Новая зямля. 2. безас. (з адмоўем не). Не гадзіцца; няварта, не трэба. Сцяпан падышоў [да вяза) i кажа: «Стары ты ўжо чалавек (так i сказаў — чалавек) i займацца такімі жартамі не фасуе.» Старыя падрызнікі. ФАТЫГА ж. Клопат, турбота. — А мо б наўперад, пан Хадыка, калі фатыга невяліка, Нам паказаў бы сваё поле? Сказаў Міхал. Новая зямля. Фатыга ж. 'клопат, турбота, справа' (Гродз. Цыхун); фатыга' (Гродз. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. fatyga 'клопат, старание вырашыць чыю-н. справу'. ФАЦЭЦЫЯ ж. Жарт, анекдот. Няўжо яна [Насця] — / хто дасць веры? — Кахае Крочака? — Мана! Ну, смех, фацэцыя одна! На шляхах вол i. Параўн. польск. facecja 'анекдот, жарт, досціп'. ФЕФАР м.: ЗАДАЦЬ ФЕФАРУ. Пакараць каго-н., расправіцца з кім-н. [Лабановіч да Янкі:\ — Ён [святы Мікаяай\ яшчэ, глядзі, i мне каб фефару не задаў. Чорт яго, брат, ведае. На ростанях. Фёферъ, фёйферъ м. 'моцны наганяй' (Насовіч). Параўн. ням. Pfeffer перац'. ФІГУРАЦЫЯ ж. Дуля, кукіш. [Дзед Мікіта:] (услед Бухраю, згортвае фігу). Вось табе фігурацыю за тваю mypбацыю. Вайна вайне. Фігура ж. фіга' (Краснап. Бялькевіч). ФУНДАЦЫЯ ж. Пачастунак (з выпіўкай). Дзядзька Марцін ведаў, што Барбутовіч дагаварыўся, каб дзядзька зрабіў яму фундацыю. Дзядзькаў сведка. Урэшце дзядзька Марцін прыйшоў да думкі, што можа ён i паставіць Барбутовічу гэтую самую «фундацыю», бо мала што можа здарыцца.. Там жа. Фундаваць незак. частаваць' (Ашм., Ваўк., Паст., Смарг., Шчуч. СПЗБ). Параўн. польск. fundować 'запрашаць каго-н. i плаціць за пачастунак'; fundator 'той, хто частуе каго-н.' х ХАПАК, ХАПУН м. Той, хто адбірае ў каго-н. дабро, набытак. Адно здзівіла тут старого: Страхотны вораг, чужакі, Лагодней шмат, чым казакі, — Ияма ў іх сквапу да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

фігўра
6 👁
 ◀  / 289  ▶