абедзьвюма рукамі' (Дзярж. Hap. сл., c. 47); ушчырэпіцца зак. 'ушчаперыцца, учапіцца' (Шчуч. 3 нар. слоўн., c. 51); учыперыцца зак. 'моцна ўчапіцца' (Гродз. Цыхун). УШЧЭРБ м. 1. Шкода, страта. Але, на жаль, трэба прызнацъ, што гэта велічыня не заўсёды вымяраецца ўнутранымі мастацкімі якасцямі самога твора, а наадварот — дасягаецца за іх кошт i ў ушчэрб ім. Чаго я хачу ад з'езда пісьменнікаў. 2. Зыход, канец. Вось чашу я сёння, на ушчэрбе лета, Не тужу па леце, Як тужыў калісьці.. Восенскае. Ушчэрба ж. страта' (Краснап. Бялькевіч). УЯРЫЦЬ зак. Пачаць энергічна іграць на музычным інструменце. А скрыпач ды як уярыцъ — Проста чорт ім кіраваў! Як шалёны, смык лятае, Скрыпка голасна звініць.. Ігрышча. Параўн. руск. наяривать 'з захапленнем, энергічна іграць на музычным інструменце.' Ф ФАЛАНГА ж. Рад, шэраг каго-, чаго-н. Але ў сталовай туліцца ёмкі i стильны буфет з цэлаю фалангаю пляшак дарагіх i рэдкіх він i розных трункаў. Дрыгва. Параўн. польск. falanga 'атрад, грамада, якія ідуць лаваю; десна самкнуты рад, шарэнга'. ФАРДЫБАЦТВА н. Фанабэрыя, пыхлівасць. — А што пытацца? За вочы скажу табе: не пойдзе — пабяжыць, — адказаў Міхайла, а старшыня дадаў: — Няхай папрабуе фардыбацтвы свае паказаць! Мы, брат, живым макарам приструнім яе. Курская анамалія. Фардыбачыцца дзс. 'зазнавацца, фанабэрыцца' (Віц. Каспяровіч). ФАРТЭЦЫЯ ж., перан. Надзейная аснова чаго-н.; крэпасць. [Старшыня.] Вось мы i надумаліся залажыць тут ядро, фартэцыю нашага калгаса, яго штаб. Адшчапенец. Параўн. польск. forteca крэпасць'. ФАСАВАЦЬ незак. 1. Гарманіраваць з чым-н., пасаваць да чаго-н. На ім [бацьку] кучомка, верх зялёны, Кажух кароценькі, чырвоны, А стан широкая папруга Сціскае спрытна, лоўка, туга; На меднай спронжцы лось красуе I з жоўтай
Дадатковыя словы
зезда
9 👁