УТРОПІЦЬ зак. Знайсці. [Глынка:] Я так ім [хлопам\, пся крэў, дапяку, Што ў іншы бок ім зверне рыла — Няхай ідуць к бальшавіку. Але дарог туды не ўтропяць, Бо вока польскае не спіць. Рыбакова хата. Утропіць незак. 'трапіць, знайсці дарогу' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). УТУЛАК м. 1. Утульнасць. А сэрца ж так хона цяпла, Утулку i ласкі загубленай хаты. На вясенні лад. 2. Зацішнае, спакойнае месца. У гэтых утулках вясковага зацішку Купала любіў паразважаць — падумаць. Янку Купалу. 3. перан. Заможнае, добраўпарадкаванае жыццё; быт. I ўсё гэта прыемна кідалася ў вочы i вабіла да сябе, выклікала пачуццё замілавання да гэтай новай зямлі, да людзей, што абнаўлялі яе i будавалі на ёй новы чалавечы ўтулак. Макарка Навак. УТУРАВАЦЬ незак. Паўтараць якія-н. гукі; уторыць. Некісь жаль казыча жылы, Як заграюць дудары.. A сабакі ім ўтуруюць... Дудка плана, дудка мрэ... Як ніколі не гаруюцъ, Як бяда іх не бярэ! Вечар на Палессі. Параўн. польск. wtdrowac 'паўтараць, падтакваць'. УХІЛЛІВА прысл. Пазбягаючы прамых выказванняў. — Ды проста так — хачу паглядзець i на некалгаснікаў, — ухілліва адказаў Пракоп. Адшчапенец. Ухілліва прысл. 'тактоўна, нярэзка' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). УЦЕМАЧКУ прысл. Цёмнай парой; цёмначы. Ён [Kaчубей] галубіць Адну мысль днём i ўцемачку: Ці згіне сам, ці яго [Мазепу] згубіць I возъме помету за дачку. Палтава. Уцемачку прысл. 'употай, патаемна' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). УЦІКАВАЦЦА зак. Засяродзіць на кім-, чым-н. сваю ўвагу; угледзецца. «Лягаш» у дзядзьку ўцікаваўся I, як з ім толькі параўняўся, Пад бок штурхнуў яго рукою, Маргнуў, паклікаў галавою. Новая зямля. УЧАРЭПІЦЦА зак. Учапіцца, ухапіцца за што-н. Прэ мядзведзь наўскапыта. А дзед бедны — дух у пятах. Учарэпіўся за хіб, Звера пынячы, ахрып. Дзед i мядзведзь. Учарэпіцца зак. экспр. 'учапіцца кіпцюрамі ў што-н.' (Лаг. СПЗБ); ушчарэпіцца зак. 'учапіцца, ухапіцца за што-н
Дадатковыя словы
уцемачкў
9 👁