чужога І не расцягваюць нічога, Не то, што нашы хапакі. На шляхах волі. [Караліна да Шышлы:] Начніца! Кажан! Злодзей! Хапун! Ты што забраў? Вайна вайне. Хапун м. ‘рабаўнік’ (Карэл. Сцяшковіч, 1972); ‘хабарнік, хапуга’ (Краснап. Бялькевіч); хапкі прым. ‘прагны’ (Лун. Шаталава). ХАРОНГА ж. Вялікае царкоўнае палотнішча на дрэўку з намаляванымі выявамі святых. Потым пайшлі з працэсіяй вакол царквы. Лукаш убачыў, як да адной харонгі сунуліся Гаронім Дзежка і Язэп Чупрына. І таму і другому хацелася несці харонгу. Адгукнуўся. Харонга ж. ‘харугва, пратэса’ (Гродз. Цыхун). ХАЎТУРАВАЦЬ незак. Есці жалобны абед пасля пахавання нябожчыка. Разышліся па хаўтурах І хаўтуравалі І дзень і ноч, аж папухлі. Ерэтык. Хаўтуры толькі мн. ‘пахаванне’ (Гом. НЛГ); ‘хаўтуры, пахаванне і жалобная вячэра па нябожчыку’ (Касц., Крыч. Бялькевіч); хаўтурны прым. ‘хаўтурны, жалобны’ (Мсцісл. Бялькевіч). ХВАЛЬКА м. Хвалько. Стаў за Ганнай валачыцца Хвалька гэты, Дамянік — На каханкі ён навык, Абы толькі падражніцца. Сымон-музыка. ХВЭБРА ж. Ліхаманка. У параўн. Настаўнік ішоў і тросся, як у хвэбры, бо ўся гэта праява яго дужа ўсхвалявала. На ростанях. Хвэбра ж. ‘малярыя’ (Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. febra ‘гарачка малярыйнага тыпу, або наогул гарачка з дрыжыкамі’. ХІБЕЦЬ незак. Прыходзіць у заняпад, марнець. — Чартапалох буяе дзікі! — Антось звярнуўся да Хадыкі: — А дзе ўжо пырнік завядзецца, Змаганне трудна з ім даецца! Хібеюць доўга тыя гоні. Новая зямля. Хібіць зак. ‘прапасці, вымакнуць (пра пасевы)’ (Ашм., Ганц., Іўеў., Чэрв. СПЗБ); хібнуць незак. ‘вянуць, высыхаць’ (Іўеў. Сцяшковіч, 1983); хібіна ж. ‘старая, трухлявая хаціна’ (Нараўл. Нар. сл., с. 234). ХІРЛЯВАСЦЬ ж. Слабасць, хваравітасць. Ён [Мазепа] стогне, просіць аб сцаленні. Плады турбот, вайны, трудоў,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
128 👁