Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
БРЭХ м., перан. Нагаворы, абгаворы. [Кулак:] Дабро маё — няшчасце, Стараннасцъ мая — грэх! Вакол мяне напасці, Галёканне i брэх, Што вораг я дзяржаве I недруг ёй ліхі. Калгаснае. БУГАЙНІК м., зб. Кусты, на якіх растуць дурніцы; дурнічнік. Лагчына цягнецца да самага лесу, а там зноў neраходзіць у балота з густым белым мохам, з багуном i бугайнікам. Хатка над балотцам. Бугашпкл/. буячнік' (Бярэз. СЦБ); бугаё мн. буякі' (TC; Карэл. 3 нар. сл., c. 86; Ашм. Шаталава); буёчнік м. дурнічнік' (Лун. Шаталава). БУДЗЯК м. Бадзяк, чартапалох. Бур'ян, Будзяк калючы з крапівою Каля крыніцы параслі. Марыя. БУКАШКА ж. Маленькае, дробнае насякомае, казяўка. I мясцінка самавіта: Там шумела морам жыта, А ячмень, густыу зялёнЫу Адбіваў усім наклоны: Ветру, сонцу, дробным пташкам, I кузуркам, i букашкам.. Міхасёвы прыгоды. Параўн. руск. букашка 'усякае маленькае насякомае'. БУКТА ж. Глыбокае месца ў рэчцы. Было зусім яшчэ няцёмна, Восъ толькі сонца напалову Зайьило за горку Дземянову, I нікагусенька нідзе! Аж — зірк! на саменькай вадзе Сядз'щъ хтось, выцягнуўшы ногі. Над самай буктай, такі строгі, Як мае быцъ, ва ўсім адзенні I курыць люльку ў задуменні. Новая зямля. Букта ж. 'шырокае i глыбокае месца на рацэ' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'глыбокае месца ў рэчцы' (Навагр. Нар. словатв., с. 41); бухта ж. 'вір, падводная яма' (Навагр. Нар. сл., с. 7); 'яма ў рэчцы, выбоіна на павароце ракі' (Астр., Гродз., Іўеў. СПЗБ); 'бухта, вір' (ТС). БУЛБАТАЧКА ж. Маленькая бурбалка. / чуць толькі Ўзнялося булбатачак колькі, Дык дзядзька зараз стаў пакрышку Ў чыгунчык клёцкі кідаць з лыэіскі.. Новая зямля. Бульбаткі (бульбаўкі) мн. бурбалкі' (Гродз. Цыхун); бульбатка ж. бурбалка' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); булбатка ж. бурбалка' (Стаўб. 3 нар. слоўн., с. 75; Навагр. Жыв. сл., с. 21); 'мыльны пузыр, бурбалка на лужынах у час дажджу' (Карэл., Свісл. Шаталава). БУРАВЕЙ м. у перан. Той, хто мае неспакойны, няўрымслівы характар. Ідзе Май у вясёлкавым ззянні — Бура
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бугашпклі, бурян, бўкта, бўлбатка, бўль, бўльбаткі, бўльбаўкі, сядзщъ
16 👁
 ◀  / 289  ▶