вей, камсамолец-юнак — I заве ў прамяніетае ранне Разняволенай працы ваяк. Камсамолец Май. БУРЖАВІДЗЕЛА м., лаянк. Эксплуататар, несу мл енны гандляр. — Дзесяцъ рублёў за такога каня! Як жа цябе пасля гэтага назвацъ? Буржавідзела ты свінячае! — гарачыцца Амяльян. На «святой» зямлі. БУРЖУЯЦКІ прым., пагардл. Які мае адносіны да буржуяў, уласцівы буржуазіі. Сустрэчны не спасаваў. Ён у сваю чаргу акінуў поглядам пракурора. — А ты, ьито ж? больш любіш красці адзін? злодзей-індывідуаліст? Іш ты, буржуяцкая морда! Пракурор. БУРКАНУЦЬ зак. 1. Перакуліць цераз галаву. Сымон прыгнуўся яшчэ больш, схапіў Міколу ўпол так, што яго ногі апынуліся ўгары, i гэтак спрытна буркануў брата, што стаў на ногі. Дзяліцьба. 2. Перакуліцца. Дзесятак шырокіх крокаў — i дужая рука за су кепку на спіне схапіла. Момант — бурканула Агатка ў паветры i аб зямлю моцна стукнулася. Агатка. Буркануць зак. 'кінуць на зямлю, марскануць' (Гродз. Цыхун). БУРНАЦЕЧНЫ прым., перан. Які бурна працякае, напоўнены эмоцыямі; вялікі. Яго [Богута] залёты — факт бясспрэчны — Вушэй Мальвіны не мінуць. Дык, можа, ёй ліст гэты ткнуць, Каб гнеў уцішыць бурнацечны? Рыбакова хата. БУСЛІЦА ж. Самка бусла. Ляцяцъ к яму [дубу] нанач у госці вароны, Бусліца-ўдава падчас завітае. Над Свіслаччу. БЫЦІЕ н. Прабыванне дзе-н.;- пражыванне. Кніга Ташкенцкага быція. [Загаловак]. БЭСТЫЯ м., лаянк. Шэльма, нягоднік. Ён [Пракоп] прыпамінаў падзеі ўчарашняга вечара, пачастунак у Бабуры, разважанні яго аб калгасе. «Хітры бэстыя, i нешта мае на вуме», — падумаў сам сабе Пракоп. Адшчапенец. Бэстыя м. i ж. 'абманшчык, хітрун, жэўжык' (Слон. Нар. леке., с. 48); 'скаціна, нягоднік' (Насовіч); бэстынь м. i ж. 'бессаромнік, нахабнік' (Свісл. Сцяшковіч, 1972); Параўн. польск. bestia 'гультай, нягоднік'. БЮРКА н. Пісьмовы стол. A Богут, сеўшы каля «бюрка», Прыціх, разглядвае пісьмо, Яно ж завілае вязьмо, Нібы яго пісала курка. Рыбакова хата. Параўн. польск. biurko 'стол з шуфлядкамі або шкафчыкамі
Дадатковыя словы
бурканўць
18 👁