Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Паўзверх гімнасцёркі на шырокіх плячах сядзела ўнакідку бравэрка мешчаніна сярэдняй рукі, а падпяразана была гімнасцёрка выцертаю афіцэрскаю папругаю. Балаховец. Браварка ж. 'мужчынская вопратка з сукна, падбітая футрам' (Гродз. Цыхун); брава(э)рка ж. 'кароткая світка' (Чэрв. Шатэрнік); 'цёплая вопратка, крыху карацейшая за паліто' (Ганц., Лун. ДСБ); бравёрка ж. 'безрукаўка, мужчынская вопратка' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). БРАНДАХЛЫСТ м. Пусты чалавек; гуляка. [ Сафонаў:] Тут справа ўсім ясна, I вывад восъ які — Буржуі, імперыялісты I ўсякія яшчэ там брандахлысты, Каторыя таўсцеюць ад вайны I карк нагульваюць двайны, Псуюцъ усё яны.. На шляхах вол i. Брандоліць незак. балбатаць' (Ваўк. СПЗБ). Параўн. руск. лаянк. брандахлыст 'пусты чалавек, гуляка'. БРАТАЛЬНІК м. Той, хто братаецца, становіцца пабрацімам. [Алесъ:] Справа ў тым, што ён [Будан-Рыльскі] рыхтуе нам пастку. Артылерыю паставілі расстрэльвацъ братальнікаў. Вайна вайне. БРАУНО н. Бервяно. У хаце ёсцъ пакойчык чысты, А вокны светлы i панадны, I броўны ў сценах вельмі ладны: Шырокі, роўны, без прыточак, I жоўценькі, як той жаўточак. Новая зямля. Браўна не знойдзеш у паркане, Расцягнуцъ сцены ўсе дазвання, I будзе воўк гаспадаром. На шляхах волі. Брауно н. бервяно' (Лях., Раг. СПЗБ; Іўеў. Сцяшковіч, 1972). БРОЎ ж. Брыво. А ён [Данию] толькі ссунуў броў: — Бач, цялежка вунъ старая, Зацягні яе дамоў! Паслушная жонка. Брова ж. брыво' (ТС). Параўн. руск. бровь брыво'. БРУДАСТЫ прым. Брудны, пакрыты граззю. / з-пад яго [паэта] пяра выліліся такія радкі:...Над плотам, дзе схована бедная муза, Шапоча вярба Ды грэе на сонцы брудастае пуза Хаўроня раба. Трагізм. Брудны прым. запэцканы' (Астр., Воран., Смарг. СПЗБ); брудны (ТС); бруда ж. гразь' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. brudny 'пакрыты граззю, нячысты
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
21 👁
 ◀  / 289  ▶