Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
вам былі паны i буржуі, папраганялі нас, дык восъ паспрабуйце без нас жыцъ». Вайна вайне. УПАДОБНЫ прым. Які падабаецца, адказвае пэўным патрабаванням. Адкулъ ні глянь — усё упадобна: Першнаперш, жыў бы там асобна, А не ў галдзе, страшэнным сціску, I лбоў не білі б там за міску, Як гэта водзіцца ў на родзе; Там зможаш быцъ з суседзьмі ў згодзе. Новая зямля. / распытаў [Богут Данілу] усё падробна, Як ён жыве i чым жыве, Куды кіруецца-плыве I што ў жыцці болъш упадобна. Рыбакова хата. Наогул хата — справа дробна, Абы зямля была упадобна. Новая зямля. Упадобаць зак. упадабаць' (Гродз. Сцяшковіч, 1983); палюбіць' (Лоеў. Янкова); упадабаць зак. 'адпавядаць пэўным запатрабаванням, звычкам, нораву' (Паст., Пух. СПЗБ); уподобу прысл. даспадобы' (Івац. ДСБ). УПАСЦІ зак. Зберагчы, збавіць ад гібелі. Падходзіць фронт, бягуцъ усе, Гарматны гук зямлю трасе, А наша арМІЯ бяззоройна, Адходзіць тлумна i нястройна — I бог Pacii не упасе! На шляхах волі. Не плачаш ты [Марыя] i не спяваеш, Гадает, думает, гадает, Як навучьщь, як навясці На троп святы святога сына I як ад ліха упасці, Ад бур жыццёвых адвясці. Марыя. Параўн. руск. спасти 'збавіць ад гібелі'; укр. упастися выратавацца'. У НАТАЙ НЕ, У НАГАЙКУ прысл. Употай, тайком, скрытна. / наш Барыс Дзяжа хоцъ-нехацъ, Пратэст гукнуўшы ўпатайне, Успомніць мусіў аб вайне. На шляхах волі. I тыя думы, тыя песні, Што ты радзіла для мяне, 3 пачуццем юнага прадвесня Сама складала ўпатайне. Усё, што поўніла мне сэрца... Яны [прапаршчыкі] жывуць праграмай тылу I носяцъ мыслі ўпатайку Адбыцъ i ўсю вайну ў палку, Бо фронт, пазіцыі настыла Глядзяць варожа i не міла.. На шляхах волі. Упатайю прысл. 'патаемна, скрытна' (Мядз. СПЗБ). УПАЎГАЛОССЕ прысл. Напаўголаса, не тучна. Мармытала заклінанне Бабка ўпаўгалоссе. — Будзе, хлопча, табе зданне, — Дамянік затросся. Сымон-музыка. Упауголаса прысл. напаўголаса' (Чэрв. Шатэрнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бяззбройна, упадббаць, уподббу
7 👁
 ◀  / 289  ▶