Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
УПЛЕЧКІ прысл/. СХАПІЦЦА ЎПЛЕЧКІ. Абхапіць рукамі плечы адзін аднаго. Гаспадар не захацеў спасавацъ перад сваім госцем, i яны схапіліся ўплечкі.. На ростанях. УРАЗ прысл. Зараз жа, неадкладна. — А дзе хлоп, што ладна грае? Гэй, музыку завалаць! — Падгуляўшы князь гукае: — Ўраз хлапака мне падаць! Сымон-музыка. Ураз прысл. умомант' (ТС); 'зараз жа' (Стаўб. СПЗБ); 'зараз, у адну хвіліну' (Мсцісл. Бялькевіч); 'адразу, умомант' (Чэрв. Шатэрнік). Параўн. польск. wraz 'разам, адначасова'. УРАНІЦЬ зак.: СЛОЎКА НЕ ЎРАНІЦЬ. Не вымавіць слова, не сказаць; прамаўчаць. Ганна слоўка не ўраніла I маўчала, як i ён, Бы жуда іх ахапіла, Надышла з усіх старой. Сымон-музыка. Параўн. руск. уронить (слово) 'кінуць, сказаць (слова)'. УРОДА ж.: 3 УРОДЫ. Ад нараджэння. Юрка з уроды быў хірлявы хлопчык, а нядаўна ён прастудзіўся i заняпаў. Сірата Юрка. Урода ж. 'звычка, характар' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); 'прырода, характар' (Чэрв. Шатэрнік). УРОЎНЯДЗЬ прысл. Упоравень, роўна. У акенцы ўроўнядзь з долам Цьмяна свеціць начнічок, Бы купальскі светлячок, Блескам смутным, невясёлым. Сымон-музыка. УРЫМСТАВАЦЬ зак. Супакоіцца. Не ўрымстуе Птлер шалёны, Упіўся кляшчом, не здаецца I гоніць на фронт эталоны, Дзе кроў нашых воінаў льецца. Адплата. Урымставаць зак. 'супакоіць, суняць' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); урымсціць зак. экспр. 'пасядзець, затрымацца; успакоіцца' (Лід. СПЗБ); урымсціцца зак. супакоіцца' (Капыл. Жыв. сл., с. 176). Параўн. літ. rimstus спакойны'. УРЫЎКАВЫ прым. Які робіць што-н. час ад часу, нерэгулярна. / дзядзька быў рыбак выдатны, Хоць больш урыўкавы, прыватны, Але лавіў такі нямала, I дзядзьку ў рыбе шанцавала. Новая зямля. Параўн. польск. urywkowy 'абрывачны, адрывісты'. УСПАМІНКА ж. Расказ аб мінулым, перажытым; успамін. У часе гэтых сесій-збораў Было нямала абгавораў I розных штучак, жартаў, кпінак, Ліхіх i добрых успамінак. Новая зямля. 17 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыслі
23 👁
 ◀  / 289  ▶