Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
УМЕКА м. і ж іран. Умелец. [Трэці селянін:] Ці доўга забіць чалавека? Як грушу звярзці на вярбе: Свіснуў па лбе — i канец табе! Знойдзецца гэтакі дока, умека. Прапаў чалавек. Умёка м. i ж. 'той, хто ўмее ўсё рабіць' (Мёр. 3 нар. слоўн., c. 293); 'пра ўдалага, умелага чалавека' (Навагр. Hap. словатв., c. 48); іран. умелец' (Лоеў. Янкова); 'чалавек, які ўсё ўмее рабіць' (Гл. Янкоўскі, 1970). УНЕЗАМЕТКІ прысл. Непрыкметна, незаўважана. Ссохлі травы, звялі кветкі, Зніклі пташкі ўнезаметкі, Глухне, ціхне гай! Журба па вясне. УНІКНУЦЬ зак. 1. Аслабець. Антось сядзеў або сланяўся, Балелі ногі, унікла сіла, А спацъ так моцненъка кланіла! Новая зямля. 2. У выразе: дух унік. Страціць упэўненасць. У аконца варажбіткі Хлопец стукав рукой. — Хто там? — Гэта я, бабуля. — Хто такі ты? — Дамянік! Я да вас, бабка Аршуля, — Кажа ён — / дух унік. Сымон-музыка. Унікаць незак. 'знікаць, убірацца' (Пух. 3 нар. слоўн., с. 117); унжнуць зак. знікнуць' (Ашм. СПЗБ). УНОЧ прысл. Ноччу. Не бядуй, што звіслі хмары, Што нам сонца не відаць, Не бядуй, што ўноч пажары Сталі неба засцілаць.. Не бядуй! Уночы, уначы, уначэ прысл. ноччу' (Астр., Бяроз., Воран., Гродз., Смарг. СПЗБ; Чэрв. Шатэрнік); уначэ прысл. уночы' (Шчуч. 3 нар. слоўн., с. 50); уноччы прысл. 'уночы, ноччу' (Мсцісл. Бялькевіч). УНУТРАХ прысл. Унутры. — А, — сказаў Лабановіч у парыванні нейкай радасці, a ўнутрах яго ўсё дрыжала, — ці толькі свету, што ў панны Людмілы? На ростанях. УНУШЛІВА прысл. Пераканаўча. Затым мудрэц-чарадзей сказаў ціха, але ўнушліва: — На свеце ёсць многа невядомых нам сіл, зыходзячых ад бога Брамы. Гітлер i чарадзей. Унушаць незак. навучаць' (Лоеў. Янкова). Параўн. руск. внушительно пераканаўча'. УПАВАЛКУ прысл. Покатам, адзін пры адным у беспарадку. Заместа ж ваякаў забітых — Цьфу, згінь, ты! — ляжаць упавалку Пужалы на гонях абмытых.. Адплата. УПАДОБА ж.\ ДА ЎПАДОБЫ БЫЦЬ. Падабацца [Дзед Мікіта:] Паны сабе так думаюць: «А, не да ўпадобы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 289  ▶