Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
шляхах волі. Паслухай — тукат, рух мільёнаў. Шуміць зямля, гудзе завод — Вялікі чуецца паход. Там жа. Тукаць незак. стукаць' (Гродз. Сцяшковіч, 1972). Параўн. укр. тукати 'стукаць раўнамерна'. ТУСКНЕЦЬ незак. 1. Станавіцца цьмяным, блеклым. Яркія фарбы неба тускнелі, а на зямлю хутка апускалася цемра. Дрыгва. 2. Губляць яркія фарбы, прыгажосць. Праходзіў час, тускнела лета, Смугою сцелючы прастор, Губляла поле свой убор. На шляхах волі. 3. Губляць блеск, выразнасць (пра вочы). Ды ці варты баламуты, Каб твой твар дзявочы Засцілаўся ценем смуты I тускнел i вочы? Дзяўчыне. Параўн. руск. тускнеть 'станавіцца цьмяным'. ТУСКНОТА ж. Сум, смутак, журба. Жыцця асобныя кускі — Малюнкі, з 'явы, абразкі, — Ўсплылі, як сон, даўно забыты, I пачуванне адзіноты, Пустэчы цёмнае, тускноты Яго прыгнула, прыглушыла.. Новая зямля. Крумкач — гэтая баба Наста, заўсёды тускноту нагоніць. Слухаць нядобра. Туды, на Нёман! Параўн. польск. tqsknota 'пачуццё пакуты, выкліканае стратаю каго- або чаго-н.' ТУХАЛЬ ж. Тухліна. / нейкай тухаллю i тленню Нясе ад чорнага адзення, I востры пах чувацъ кадзіла... Новая зямля. Тухля ж. тухліна' (Мядз. СПЗБ; Мёр. Нар. сл., с. 122); тухляшна ж. тухліна' (Шчуч. Сцяшковіч, 1983); тухълъ ж. 'пах тухлага' (Ушацк. Жыв. сл., с. 132); тухлё н. смурод' (Хоц. Бялькевіч); тухляццё н. тухляціна' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). ТЫГА выкл. Прэч. Пазірае [Ганна] кудысь дзіка, Падаецца ўся назад, Ды як крыше немым крыкам: «Жаба! Жаба!.. тыга, гад!» Сымон-музыка. ТЫЛАК м. Частка цела чалавека ніжэй спіны; ягадзіцы. Няхай ксяндзы — жрацы-блюзнеры, Падпёршы тылакам алтар, Выводзяць панскія намеры 3 святых канонаў свае веры, Каб болей сталася ахвяр.. Братам Заходняй Беларусь Ты лак м. ягадзіцы' (Лях. СПЗБ); тылок м. зад' (ТС). Параўн. польск. tyłek 'зад, ягадзіцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тўкаць
20 👁
 ◀  / 289  ▶