ТРУСІЦЦА незак. Дрыжаць ад страху; баяцца. Так, прыйшла яго часіна, — Ім цяпер не да яго! Але трусіцца хлапчына, Каб не вынікла чаго. Сымон-музыка. Трусіцца незак. трэсціся' (TC; Насовіч); дрыжаць' (Лоеў. Янкова); трусіцца незак. дрыжаць' (Калінк. СПЗБ); трусіць незак. баяцца' (Уздз. МСММГ, 1970); трусытыса незак. дрыжаць' (Стол. Нар. леке., с. 128). ТРУСЦОЮ прысл. Трушком, дробнай рыссю. Відаць, далёкую дарогу Пачуў Сівак, забіў трывогу I, шыю выгнуўшы дугою, Пабег вясёлаю трусцою Па гладзі мяккага дзірвана. Новая зямля. Труском бягом' (Чач. Жыв. нар. сл., с. 82). Параўн. руск. трусцой 'дробнай рыссю'. ТРУШЧЫЦЬ незак. Есці са смакам, з апетытам. Мы за сталом не зводзім часу, Бяром па чарцы, па другой I трушчым скаваркі i кілбасы Пад лёгкай хмелънаю смугой. Петрусю Броўку. Трушчыць незак. экспр. 'есці, хрумстаць' (Іўеў. СПЗБ); перан. 'многа есці неспажыўнага' (Гл. Янкоўскі, 1970). ТРЫБУШНЫ прым. Трыбухаты. Снуецца адна толькі погань, Трыбушная мразь, Упаўшая нізка, убога, Як слізкая гразъ. Адплата. ТРЫНКНУЦЬ зак., экспр. Выпіць (гарэлкі). Міхась i Іван — леснікі. Зайшлі яны да цёткі Хрумы i трынкнулі што называецца. Чорт. Трынкаць незак. экспр. выпіваць' (Гродз. Цыхун); трынкнуць зак. неадаб. выпіць' (Карэл. Сцяшковіч, 1983). Параўн. ням. trinken піць'. ТРЫСВЕЧНІК м. Падсвечнік для трох свечак. Вось выходзіць з алтара бацюшка з трысвечнікам, кланяецца i кажа: — Христос уваскрос! Адгукнуўся. ТРЭБІЦЬ незак. Паўтараць слова «трэба». — Дык трэба агарадзіць! — шуміць хваля галасоў. — Ды што трэба? «Трэбіць» будзем ды «трэбіць», а за справу ніхто не бярэцца! — крычыць абурліва Акім-шавец: — раз трэба, дык давайце цяпер жа, з гэтага месца, у лес пойдзем галлё, дубцы сеч! Туды, на Нёман! ТУКАТ м. Тупат. Мільгнулі цені над акопам, Пачуўся шум i тукат ног, Хрусціць жарства дзесъ, як гарох... На
Дадатковыя словы
трўсіцца, трўсіць, трўшчыць
13 👁