Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ТРАПА ж. Сцежка. I рад нагружаных хурманак Паволі зрушыў, мінуў гамак I ў лес чуць значнаю трапою Пацягся мернаю ступою. Новая зямля. Трапа ж. сцежка' (Касц., Краснап. Бялькевіч); трошнка ж. сцяжынка' (ТС); тропка ж. сцежачка' (Насовіч). Параўн. руск. тропа 'дарожка, пратоптаная людзьмі або жывёлай'. ТРАПАЦЬ незак. Ісці. Бо мог кожны запытацца, Хто, адкулъ ён i куды Ідзе рана так, да свету, Абарваны, чуць адзеты I абуты ў пасталы? Доўга ён [Сымонка] трапаў, далёка Кінуў роднае сяло. Сымон-музыка. Трапаць незак. бегчы', 'ісці (пра дождж)' (Лоеў. Янкова); перан. ісці' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). TPACKI прым. Які выклікае трасенне, калыванне пры яздзе. Рэсорная павозка, мінуўшы брукаваныя траскія вуліцы, мякка пакацілася па гладкай пыльнай дарозе.. На ростанях. Параўн. руск. тряский 'які выклікае трасяніну, суправаджаецца трасеннем'. ТРАЯКРАТНА гл. ТРАЕКРОТНА ТРОП м. 1. Клрунак; дарога, шлях. Ды як пачацъ? Пачацъ з прамовы, Але якой? Дзе верны троп? Рыбакова хата. 2. У выразе: узяць троп. Знайсці след. I дзе ён [воўк] дзеўся? дзе пракляты? Міхала рух бярэ заўзяты, Не возъме тропу ён ніяк, Бяжыць управа наўскасяк: А можа там яго спаткае.. Новая зямля. 3. У выразе: навесці на троп. Даць параду, навучыць чаму-н. Павесялеў наш поп: Навёў Ціт на троп. Як поп зрабіўся авіятарам. Троп м. след (Пін. ДСБ; Воран. Сцяшковіч, 1972; Насовіч); узяць (ухапіць) тропу 'зведаць, убачыць, заўважыць след' (ТС). ТРУНАК м. Алкагольны напітак. Прыемна ў дом зайсці з дарогі, Дзе рады вам гаспадары, Дзе вас частуюцъ што ёсцъ змогі, Дзе трунак знойдзецца стары, Такі, иипо чарачкадругая Вам разагрэе ў сэрцы кроў.. Рыбакова хата. Трунак м. 'алкагольны напітак' (Гродз. Цыхун); напітак' (Насовіч); 'трунак, напітак; атрута' (Астр. СПЗБ); прыправа' (Лаг. МСММГ, 1977); віно' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. trunek 'напітак (алкагольны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 289  ▶