Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Тахта ж. 'такт, вытрымка' (Мает. Сцяшковіч, 1972). ТКАНКА ж. 1. Тканіна. Тут свабодны ўзлёт малюнкаў, Тут шырокі светазор, Тут i пальмы ўсіх гатункаў, I каралі ясных зору I дарожка тканкі тонкой, Ручаінкі беражок.. Сымон-музыка. 2. Узорыстая тканіна. Вобразн. Бы застылі, занямелі Ў мяккіх водолесках-агнёх Тканкі хмарачак pyжовых, Лёгкіх, тонкіх, бы шаўкі.. Сымон-музыка. Тканка ж. 'пасма льну, якая ўплятаецца ў косы замужнімі жанчынамі' (Касц. Бялькевіч); 'галаўная павязка, вышытая чырвонымі ніткамі, аздобленая махрамі' (Hacoвіч); 'вытканая хустка' (Брэсц. ДСБ). ТЛЕНЬ ж. Тленнасць, гніль. / нейкай тухаллю i тленню Нясе ад чорнага адзення, I востры пах чуваць кадзіла... Новая зямля. Тлень ж. гніль' (Насовіч). Параўн. укр. тлінь тленнасць'. ТЛУМНА прысл. Сумятліва, натоўпам. У нас тут дома неспакойна — Падходзіць фронт, бягуць усе, Гарматны гук зямлю трасе, А наша армія бяззоройна, Адходзіць тлумна i нястройна. На шляхах волі. Тлум м. 'шум, гаворка' (Насовіч); тлуміць незак. дурыць' (Пух. МСММГ, 1974), Параўн. польск. tłumnie 'гуртам, гурмою, натоўпам'; укр. тлумитися 'тоўпіцца, збірацца ў кучу'. ТОК гл. TAKABICKA ТРАЕКРОТНА, ТРАЯКРОТНА прысл. Тройчы, тры разы. Вакол маўкліва i маркотна, I лес застыў, глядзіць гаротна, I толькі дзесъ у ельняку Шалпоча сойка на суку, Ды стукне дзяцел траекротна. Новая зямля. Дзесь хтось ceicнуў траякротна. Свіснуў!.. хто? для якой мэты? Сымонмузыка. Параўн. польск. trzykrotny 'які паўтараецца тры разы'. ТРАЛЯВАЦЬ незак. Ісці. Ідуць [хлопцы] у лес, крычацъ, гукаюцъ, Як вучні, вырваўшыся з школы, I ўсе довольны i вясёлы — А дзядзька ўперадзе тралюе I галаву ўгару ўскідае, Бярозу добрую шукае 3 салодкім сокам, баравую.. Новая зямля. Траляваць незак. 'ісці, шпарыць' (Ваўк. Сцяшковіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бяззбройна, водблесках-агнёх
9 👁
 ◀  / 289  ▶