Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
ТАПЧАК м. Таптуха (від рыбалоўнай сеткі). [Плотка:] Гоняць нас усюды, Ловяць нас на вуды, Надзяцъ на гарох, Ловяцъ невадамі, Душаць венцярамі, Брэднем, тапчаком. Рак-вусач. Таптак м. тапчак' (Гродз. Hap. сл., c. 260); топчанка ж. 'від рыбалоўнай сеткі, якую ўтоптваюць у гразь i ловяць уюноў' (Насовіч). ТАРАПІЦЬ незак. Прыспешваць каго-н. Крылаты вандроўнік, стары журавель, Сяброў у дарогу таропіць. Жураўліны вырай. Таратцца незак. спяшацца' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. руск. торопить 'паскараць наступление чаго-н., прымушаць, заахвочваць накіравацца куды-н.' ТАРАПЛІВЫ прым. Паспешлівы, паспешны. Паны naволі, урачыста, Без тараплівай сумятні Усё варочалі дачысma, Не прапускалі ані-ні Hi кожнай шчылінкі, ні рэчы. Рыбакова хата. Tapamri прым. 'паспешлівы, жвавы' (Лоеў. Янкова). Параўн- руск. торопливый 'які адбываецца хутка, паспешліва'. ТАРБАТРОС м. Грабежнік. 3 віду здаецца ён [фон Зюмель\ — нібы людзі: I рукі, i ногі, i нос. Глузд жа звярыны, толькі б паскудзіць, Нутром жа бандыт, тарбатрос! Суд у лесе. Тарбахват, тарбахватнік м. злодзей' (Бял. Яўсееў); тарбахват м. зневаж. 'злодзей, той, хто займаецца дробнаю кражаю' (Гл. Янкоўскі, 1970). ТАРБІНА ж. Торба. Узяў дзед тарбіну, Выняў кобзу, разы ca два Ударыў па рваных [струнах]. Мар'яна-чарніца. Тароша ж. зніж. торба' (Мсцісл. Юрчанка, 1988). ТАРМАСНЯ ж. Валакіта; мітусня. Яны [Андрэй i Янка] напісалі Райскаму, шмат выказвалі радасці, надзей на шчаслівы канец i накідаліся на нікчэмства ўсяе чыноўніцкай тармасні вакол настаўніцкага сходу. На ростанях. ТАУШЧЭРНЫ прым. Таўшчэзны. А на гваздзі ў таўшчэрным шуле Цапы віселі, бы заснулі. Новая зямля. ТАХТА ж.: У ТАХТУ. У рыфму. [Барбутовіч да Марціна:] А за гэты дубок ты ў мяне паскачаш, галубок! — Так i сказаў, у тахту, складна сказаў. Дзядзькаў сведка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

маряна, тарбша
9 👁
 ◀  / 289  ▶