Тавар м. 'свойская рагатая жывёла' (Калінк., Par. СПЗБ); каровы' (Лельч. 3 нар. слоўн., c. 181; Лун., Стол. ДСБ; ТС); 'буйная рагатая жывёліна' (Маз. 3 нар. слоўн., c. 181; Гл. Янкоўскі, 1959); 'статак; скаціна' (Лоеў. Янкова); жывёла' (Воран. Сцяшковіч, 1972). ТАВАРЫШАВАЦЬ незак. Сябраваць. Лабановіч абвёў вачамі зняволеных, што покатам ляжалі на нарах.. «Пэўна, i тут ёсць людзі, што ведаюць глыбіні i далечы рэвалюцыі. Знойдзецца з кім таварышаваць i павучыцца.» На ростанях. Таварышкаваць незак. сябраваць' (Бар. СПЗБ); таварышаваць' (Гродз. Цыхун). Параўн. укр. товарышуваты 'быць таварышам, знаходзіцца ў таварыскіх адносінах'. TAKABICKA TOK м. Месца, дзе такуюць цецерукі, такавішча. [Міхал:\ — Восъ тут, паночку, «такавіска», Глушэц асочаны ўжо блізка, Няхай жа пан ідзе ціхутка.. Новая зямля. Размеркаваўшысь такім чынам, Паны па розных пуцявінах Ідуць на токі з леснікамі. Там жа. Ток м. 'месца такавання i само такаванне цецерукоў' (T C). ТАЛАЧЭЧА, ТАЛОЧА ж. Таўкатня, бязладдзе. — A пэўна: будзе талачэча, Не без таго ўжо, чалавеча! — Ўздыхнуў Ксавэры: — шкода пана! Новая зямля. [Дзядзъка:] А ты круціся, хвост авечы, Канца няма той талачэчы, Ну, проста служба гэта гадзіць, I кожны нос тут свой усадзіць. Там жа. Тым часам хіліцца дзет к ночы, Выходзяць госці з-за стала. На сёння досыцъ ім талочы, А тая справа не ўцякла. Рыбакова хата. Талона ж. 'таўканіна, вялікі натоўп' (Мает. Сцяшковіч, 1972); талок м. натоўп' (Бар. ДСБ); талакня ж. таўкатня' (Уздз. МСММГ, 1974). ТАМАВАННЕ н. Умацаванне, гаць. Дзед рабіў тамаванне, узмацняў берагі Азярка. Але надышла навальніца i паддала Азярку сілы, усе дзедавы ўмацаванні былі знесены. Супраць вады. Тамаване н. 'умацаванне з камянёў, бярвёнаў, лазы супраць размыву берага вадою', тама ж. 'гаць, запруда' (Гродз. Цыхун). Параўн. польск. tamowac 'затрымліваць, тармазіць', tama 'плаціна, гаць'; укр. тамування 'затрымліванне плыні, цячэння
26 👁