ТЫНЬ ж. Тын. А за ім, За сынам праведным сваім, I ты пайшла. У той хаціне Чужой пакінула яго, Святога Ёсіфа свайго. Пайшла ў вандроўку па-пад тынню, Аж покіпокі не дайшла аж: да Галгофы. Марыя. Тын м. 'агароджа з колікаў' (Лоеў. Янкова); тын' (Воран. Сцяшковіч, 1972); 'агароджа з дошак, прыбітых да жэрдак стаймя' (Мсцісл. Бялькевіч); тынщь незак. 'абстаўляць драўлянымі плахамі пограб, сажалку' (Мсцісл. Юрчанка, 1966). ТЫРЧАКОМ прысл. Тарчма. Валасы ў яго [ Тукалы] былі жорсткія, стаялі тырчаком. На ростанях. Тырчком, тырчма, тыршма прысл. тарчма' (Ашм., Лід., Свісл. Сцяшковіч, 1983). ТЫСЯЧАЛІСНІК м. Крываўнік. Я пачаў піць крываўнік-падбел (тысячаліснік). 3 пісьма. Тысёнчнік м. крываўнік' (Лях. СПЗБ); тысёнчнік м. цвінтарэй' (Свісл. Шаталава). Параўн. польск. tysiqcznik 'лекавая расліна з сямейства гарычкавых5. ТЫФУС м. Тыф. [Бабка Магда:] — А мо, ці здаровы ён [Андруковіч]? Гэтакі тыфус na людзях ходзіць! Туды, на Нёман! Параўн. польск. tyfus тыф'. ТЫЧЫНА ж. Доўгая, тонкая палка, шост. Выразаў ён [чорт] даўжэразную тычыну, пачапіў на яе чаравікі i аддаў іх бабе. Чорт i баба. Як толькі на небе замігала першая зорка, выйшаў Сенька Бацюта з пуком саломы на доўгай тычьте пад вятрак.. Ванька Кудлаты. Тычына ж. 'доўгі шост, жэрдка' (Іўеў., Пух. СПЗБ); тычка ж. 'доўгая палка, якой падпіраюць расліны, што віюцца' (Чэрв. Шатэрнік); 'шост, абчасаная жэрдка' (Лід., Пін. СПЗБ); 'тычка, вяха, указальнік фарватэра', 'падпоpa для фасолі-вітушкі' (Лоеў. Янкова); тычкі мн. 'тонкія кіёчкі, падпоры' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'завостраная палка, якою праводзяць баразёнку, як саджаюць гуркі'; 'тычка, знак' (Краснап., Чэрык. Бялькевіч). Параўн. польск. tyczka 'доўгая, тонкая дзеравяная палка; жэрдка
13 👁