Старонка 25
◀ / 289 ▶
Паўзверх гімнасцёркі на шырокіх плячах сядзела ўнакідку бравэрка мешчаніна сярэдняй рукі, а падпяразана была гімнасцёрка выцертаю афіцэрскаю папругаю. Балаховец. Бравáрка ж. 'мужчынская вопратка з сукна, падбітая футрам' (Гродз. Цыхун); брава(э)рка ж. 'кароткая світка' (Чэрв. Шатэрнік); 'цёплая вопратка, крыху карацейшая за паліто' (Ганц., Лун. ДСБ); бравéрка ж. 'безрукаўка, мужчынская вопратка' (Ваўк. Сцяшковіч, 1972). БРАНДАХЛЫСТ м. Пусты чалавек; гуляка. [Сафонаў:] Тут справа ўсім ясна, І вывад вось які — Буржуі, імперыялісты І ўсякія яшчэ там брандахлысты, Каторыя таўсцеюць ад вайны І карк нагульваюць двайны, Псуюць усё яны.. На шляхах волі. Брандоліць незак. 'балбатаць' (Ваўк. СПЗБ). Параўн. руск. лаянк. брандахлыст 'пусты чалавек, гуляка'. БРАТАЛЬНІК м. Той, хто братаецца, становіцца пабрацімам. [Алесь:] Справа ў тым, што ён [Будан-Рыльскі] рыхтуе нам пастку. Артылерыю паставілі расстрэльваць братальнікаў. Вайна вайне. БРАЎНО н. Бервяно. У хаце ёсць пакойчык чысты, А вокны светлы і панадны, І броўны ў сценах вельмі ладны: Шырокі, роўны, без прыточак, І жоўценькі, як той жаўточак. Новая зямля. Браўна не знойдзеш у паркане, Расцягнуць сцены ўсе дазвання, І будзе воўк гаспадаром. На шляхах волі. Браўно н. 'бервяно' (Лях., Раг. СПЗБ; Іўеў. Сцяшковіч, 1972). БРОЎ ж. Брыво. А ён [Даніла] толькі ссунуў броў: — Бач, цялежка вунь старая, Зацягні яе дамоў! Паслушная жонка. Брова ж. 'брыво' (ТС). Параўн. руск. бровь 'брыво'. БРУДАСТЫ прым. Брудны, пакрыты граззю. І з-пад яго [паэта] пяра выліліся такія радкі: ...Над плотам, дзе схована бедная муза, Шапоча вярба Ды грэе на сонцы брудастае пуза Хаўроня раба. Трагізм. Брудны прым. 'запэцканы' (Астр., Воран., Смарг. СПЗБ); брудны (ТС); бруда ж. 'гразь' (Мсцісл. Бялькевіч). Параўн. польск. brudny 'пакрыты граззю, нячысты'.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 289 ▶