Старонка 24
◀ / 289 ▶
Нар. словатв., с. 41; Карэл. Шаталава; Іўеў., Карэл., Лід. СПЗБ; Пух. МСММГ, 1974); бацук м. 'пацук' (Карэл. Жыв. нар. сл., с. 56). БЕГАНКА ж. Бег, беганне. Сыпле дробна — што малому? Дзядзька стаў хістацца. Ды і дзе з малым старому Ў беганцы зраўняцца? Грушы-сапяжанкі. БЕЗЛЮДЗЬ ж. Бязлюддзе. Гарэлы пасёлак, двары, шалашы Як ёсць апусцелі. Навокала безлюдзь, нідзе ні душы, І птушкі зляцелі. Адплата. БІРУК м. Той, хто цураецца людзей; нелюдзімы чалавек. Цімоха як бы не зважалі, Абходзілі проста маўком. Усплыў ён, як шчэпка на хвалі, І ёсць ён і быў біруком. Адплата. Бірук м. 'нелюдзімы чалавек' (Бял. Яўсееў; Касц. МАСМ); Параўн. руск. бирюк 'адзінокі, нелюдзімы, пануры чалавек'. БЛАЗНОТА ж., зб. Малыя дзеці. Сям-там рыпяць яшчэ вароты — Канчаюць дзень свой Петрушы — Ды смех пачуецца блазноты: Вясне так рады малышы. Рыбакова хата. Блазнота ж., зб. 'малалетнія дзеці' (Насовіч); 'дзеці, якія мала што разумеюць' (Чэрв. Шатэрнік); блазян м. 'падлетак' (Навагр. Сцяшковіч, 1972). Параўн. польск. błazen 'устар. малакасос, смаркач'. БЛЮМА м. і ж. Пра неахайнага чалавека, запэцканага, заплюханага. Ззамаладу зухуюць і ўбіраюцца і хлопцы і дзяўчата, а як пажэняцца ці як пойдуць замуж, ту пакідае ўбірацца, ходзіць часам у чом папала, чыстая блюма. Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле. Блюма м. і ж., асудж. 'плакса' (Брэсц., Бяроз., Кобр. ДСБ). БОГАЧ м. Багаты, заможны чалавек; багатыр. [Богут да Марыны:] Мне асабіста пані шкода, Дагаварыцца мы б маглі, Але ж і я нясу выдаткі, А я не богач, не магнат, Каб не лічыць сваіх затрат, — Хто за мяне аддасць падаткі? Рыбакова хата. Багач м. 'багач' (ТС); багатыр м. 'багаты чалавек' (Віл., Пух. СПЗБ). Параўн. польск. bogacz 'багаты чалавек'. БРАВЭРКА ж. Верхняя кароткая мужчынская вопратка, звычайна з аўчыны, абцягнутая саматканым сукном.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 289 ▶