БРЭХ м., перан. Нагаворы, абгаворы. [Кулак:] Дабро маё — няшчасце, Стараннасць мая — грэх! Вакол мяне напасці, Галёканне і брэх, Што вораг я дзяржаве І недруг ёй ліхі. Калгаснае.
БУГАЙНІК м., зб. Кусты, на якіх растуць дурніцы; дурнічнік. Лагчына цягнецца да самага лесу, а там зноў пераходзіць у балота з густым белым мохам, з багуном і бугайнікам. Хатка над балотцам.
Бугаінік м. 'буячнік' (Бярэз. СЦБ); бугаё мн. 'буякі' (ТС; Карэл. З нар. сл., с. 86; Ашм. Шаталава); буёчнік м. 'дурнічнік' (Лун. Шаталава).
БУДЗЯК м. Бадзяк, чартапалох. Бур'ян, Будзяк калючы з крапівою Каля крыніцы параслі. Марыя.
БУКАШКА ж. Маленькае, дробнае насякомае, казяўка. І мясцінка самавіта: Там шумела морам жыта, А ячмень, густы, зялёны, Адбіваў усім паклоны: Ветру, сонцу, дробным пташкам, І кузуркам, і букашкам.. Міхасёвы прыгоды.
Параўн. руск. букашка 'усякае маленькае насякомае'.
БУКТА ж. Глыбокае месца ў рэчцы. Было зусім яшчэ няцёмна, Вось толькі сонца напалову Зайшло за горку Дземянову, І нікагусенька нідзе! Аж — зірк ! на саменькай вадзе Сядзіць хтось, выцягнуўшы ногі, Над самай буктай, такі строгі, Як мае быць, ва ўсім адзенні І курыць люльку ў задуменні. Новая зямля.
Букта ж. 'шырокае і глыбокае месца на рацэ' (Навагр. Сцяшковіч, 1972); 'глыбокае месца ў рэчцы' (Навагр. Нар. словатв., с. 41); бухта ж. 'вір, падводная яма' (Навагр. Нар. сл., с. 7); 'яма ў рэчцы, выбоіна на павароце ракі' (Астр., Гродз., Іўеў. СПЗБ); 'бухта, вір' (ТС).
БУЛБАТАЧКА ж. Маленькая бурбалка. І чуць толькі Ўзнялося булбатачак колькі, Дык дзядзька зараз стаў пакрышку Ў чыгунчык клёцкі кідаць з лыжкі.. Новая зямля.
Бульбаткі (бульбаўкі) мн. 'бурбалкі' (Гродз. Цыхун); бульбатка ж. 'бурбалка' (Зэльв. Сцяшковіч, 1972); булбатка ж. 'бурбалка' (Стаўб. З нар. слоўн., с. 75; Навагр. Жыв. сл., с. 21); 'мыльны пузыр, бурбалка на лужынах у час дажджу' (Карэл., Свісл. Шаталава).
БУРАВЕЙ м., перан. Той, хто мае неспакойны, няўрымслівы характар. Ідзе Май у вясёлкавым ззянні — Бура
80 👁