Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
СЦЕНКА ж. Вузкая сцежка сярод поля ці каля лесу. Дзяжа з усмешкай напускною, У тон не трапячы ніяк, Уважна слухае ваяк, Ідучы сценкаю глухою, А сам з надзеяй потайною Мяркуе ўсё ж такі 'так. На шляхах волі. Сценка ж. 'вузкая дарожка паміж палеткамі, агародамі' (ТС); 'сцежка паміж гумнамі i полем' (Уздз. МСММГ, 1970); 'дарога паміж палеткаў (Бар., Воран., Ганц., Зэльв., Іўеў., Калінк., Лаг., Лід., Лях., Маладз. СПЗБ); 'дарожка каля агародаў, гумнаў' (Бярэз., Віл., Ганц., Іўеў., Лід. СПЗБ); 'дарожка ў выглядзе мяжы ўздоўж палое' (Насовіч); сцена ж. 'мяжа ў выглядзе дарогі, якая раздзяляе два розныя палі' (Насовіч). СЦІГАНУЦЬ зак. Шпарка пайсці; сігануць. Сябры назад з гары звярнулі, Шырокім крокам сціганулі. Новая зямля. — Дзякуй вам за падвячорак! — Кажа ён [дзед] гаспадаром. — Ну, Сымон, да першых зорак Можа ў Ліпы сціганём? Сымон-музыка. СЩГАЦЬ незак. Шпарка ісці шырокімі крокамі; ciгаць. А дзядзъка сцігае, а дзе падбяжыцъ. Дзяціныя годы. Ідзе [дзядзъка Антосъ], на жыта погляд кіне, На нівах сэрцам адпачыне, Ідзе далей, ізноў сцігае, Дарога гэта — немалая!.. Новая зямля. Сцігіляць незак. 'хутка ісці' (Мает. Сцяшковіч, 1983). Параўн. польск. ścigać 'бегчы, гнацца за кім-н., каб дагнаць'. СЩКАВАЦЬ зак. Угледзець, заўважыць. — Бодай ты, Міколка, спрах: так спужаў мяне! — Сцяпан i не сцікаваў, як увайшоў той, пра кого ён думаў. Старыя падрызнікі. СЦІСКАЦЦА незак. Саромецца. [Ганна да Сымона:\ — Ты, здаецца, за сняданне Думаў сесці? Снедай, дружа! Чаго тут сціскацца дужа! Сымон-музыка. Цяпер яна [жанчына\ смяецца i не сціскаецца ў розных мянушках па яго [Лабановіча\ адрасу. На ростанях. СЦІСЛА прысл. 1. Ашчадна, эканомна. Наогул трэба жыцъ болъш змысла I болыи мяркоўна, болей сцісла, Трымацъ зачыненымі губкі I меней траціць на пакупкі. Новая зямля. 2. Прадумана. Прайшлі мужчыны па граніцы I ўсе агледзелі драбніцы Ды сцісла бралі nad увагу, Як многа дасць зямля пасагу, Калі б яе купіць прыйшлося. Новая зямля. 16 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁
 ◀  / 289  ▶