Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
вясна. Не дзяўчына — чараўніца, Свет схадзі — такой няма.. Паслушная жонка. Параўн. укр. сходити 'прайсці якую-н. прастору ў розных напрамках, абысці'. СХАУРУСАВАЦЦА зак. Пасябраваць. Прабаваў [Іван] схаўрусавацца з хлопцамі, прыстаць да іх кампаніі. Не выходзіла нічога, бракавала чагось. Балаховец. Каб крапчэй чуць пад нагамі грунт, схаўрусаваліся яны [восы] з шэршнямі. Асінае гняздо. Схаўрусавацца зак. здружыцца' (Гродз. Сцяшковіч, 1983). СХОДНА прысл. За прымальную цану, памяркоўна. Відаць, у добрую часіну Збіраўся дзядзька ў пуцявіну: Ў Баранавічах налучыўся Кандуктар добры: ён згадзіўся Давезці ў Вільню дзядзъку сходна. Новая зямля. Сходна прысл. памяркоўна' (Мсцісл. Бялькевіч); сходно прысл. сходна' (ТС). СЦАГЛЕЦЬ зак. Стань цвёрдым, закамянець. Там занізка, дождж размые I зямля сцаглее. Там высока, сонца спаліць, Без пары саспее. Сялянская рада. Сцаглёць зак. 'зацвярдзець, зрабіцца надта цвёрдым' (Мядз. Шаталава); сцаглянець зак. зацвярдзець' (Шчуч. Шаталава); уцаглянёць 'зрабіцца цвёрдым' (Браг. Шаталава). СЦАЛЕННЕ н. Вылячэнне, збаўленне ад хваробы. Ён [Мазепа] стогне, просіць аб сцаленні. Палтава. Сцалённе н. 'збаўленне ад хваробы' (Том. НЛГ); сцаленный прым. Таючы, лекавы' (Краснап. Бялькевіч). Параўн. руск. исцеление, укр. зцілення 'збаўленне ад хваробы'. СЦЕЛЯПНУЦЦА зак. Пахіснуцца, здрыгануцца. Miкіта Булбатка, старастаў прыяцелъ i сябар па бутэльцы, да якога зварачаўся стараста са сваім пытаннем, сцеляпнуўся ўсім целам i з вялікім намаганнем узняў на старасту вочы. Стараста. Сцеляпнуцца незак. здрыгануцца' (Карэл. Сцяшковіч, 1972). СЦЕЛЯПНУЦЬ зак. Матнуць. У куток ён [поп] кій стаўляе, Барадою сцеляпнуў Ды хламіду распраўляе.. Ігрышча. Параўн. укр. стелепнути 'затрэсці, матнуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

стелепнутй, сходйтй, сцеляпнўцца
9 👁
 ◀  / 289  ▶