Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар

 ◀  / 289  ▶ 
Сутонне н. сутонне' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); сутунак м. 'змярканне, змрок' (Гродз. Цыхун; Лід. СПЗБ); сутоністы прым. 'цёмны, вячэрні' (Гродз. Сцяшковіч, 1983). СУТРЫМАЦЬ зак. Стрымаць. I я шчаслівы, што дэлегаты мае рэспублікі змагаюцца за гэтую праўду, што яны выкрываюць расперазаўшыхся ў сваім хамстве халуёў няспраўджанага прэзідэнта, якія, дзейнічаючы паводле прыказкі: «Пусці свінню за стол, a яна i ногі на стол», марна заклікаюцъ «сутрымацъ меншасцъ». Трыццаць савецкіх год. СУТРЫМЛІВАЦЬ н е з а к. Стрымліваць. Каго в ы хо ч а ц е с у т р ы м л ів а ц ь, П а н о в е? Трыццаць савецкіх год. СУТУНЕЦЬ незак., безас. Змяркацца. Сутунела. У цёмным лесе Галасілі совы. Нікла ў мроку ўсё Палессе.. Матчына прычытанне. Раз увечар дзед з Сымонам Выйшлі ў парк у свой абход. Сутунела. Дзесъ за клёнам Месяц чырваніў усход. Сымон-музыка. Сутуняць незак. 'змяркацца, цямнець' (Гродз. Цыхун; Гарад., Мает., Пін. СПЗБ); сутуняцца незак. 'змяркацца, сутонець' (Карэл. Сцяшковіч, 1972); сутаняцца незак. змяркацца' (Стаўб. МСММГ, 1970); сутуніты незак. змяркацца' (Драг. ДСБ); сутоніцца зак. змеркнуцца' (Дзярж. Нар. сл., с. 45); суптонецца незак. цямнець' (Пух. 3 нар. слоўн., с. 117). СУЦЕННЕ н. 1. Змрок. Скрозъ галіны дрэў ужо прасвечвалася вепраўскае поле, / самі Вепры выступалі даволі ясна з лёгкага вячэрняга суцення. Дрыгва. 2. перан. Пра тое, што здаецца невыразным, цьмяным, не зусім зразумелым. I свет зірне, як сутарэнне, Дзе ўсё прыціснута вайной, На смерць асуджана, на гной. Куды ж ідзе ён [Дзяжа] прав суценне, Праз дым i кроў i разбурэнне Дарогай змрочнай, патайной? На шляхах волі. 3. перан. Смутак; журба. Ён [Дзяжа] гоніць ворагаў з Засцення, Дзе Насця томіцца даўно..? I так за звеннямі звяно Пляце-складае летуценне, То ў радасцъ горне то ў суценне Сваё прывіднае руно... На шляхах волі. Суцінкі мн. змярканне' (Бераст. Сцяшковіч, 1983). СХАДЗЩЬ зак.: СВЕТ СХАДЗЩЬ Пабыць усюды, у розных месцах. Таня — гожая былінка, Таня — красачка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

с^птонецца, сутў
15 👁
 ◀  / 289  ▶