СУТАЧКІ толькі мн. Вузкі прамежак паміж будынкамі. Хата прыціснулася да хаты, хлеў да хлява, гумно да гумна. У сутачках чалавек можа прайсці толькі бокам. I амалъ без усякага намагання можна прабегчы вёску па стрэхах, пераскакваючы з адной на другую. Трыццаць савецкіх год. Сутачкі, судачкі толькі мн. 'вузкі праход паміж сценамі сумежных будынкаў' (Бар., Калінк., Раг., Слуц., Старадарож. СПЗБ); 'прамежак паміж печчу i сцяной у хаце' (Лід. СПЗБ); судачкі толькі мн. 'вузкі праход паміж будынкаў' (Лун. Шаталава; Пруж. ДСБ); 'вузкі праход паміж двума будынкамі або дварамі' (Гл. Янкоўскі, 1959); сутачкі мн. 'вузкі праход паміж снапамі ў гумне' (Зэльв. Hap. словатв., c. 23); 'невялікая загарадка з жэрдак ці з лазы паміж будынкамі, якія стаяць блізка адзін ад другога' (Навагр. Hap. сл., c. 14); суточкі мн. 'сутычкі, прагал паміж двух будынкаў' (Крыч. Бялькевіч); сутанькі толькі мн. 'прамежак паміж печчу i сцяной у хаце' (Дзятл. Жыв. сл., c. 17); суткі мн. 'вузкі праход паміж сценамі будынкаў' (Гродз. Цыхун); 'праход паміж гаспадарчымі будынкамі i жыллёвымі' (Слуц. Нар. словатв., c. 71); 'праход паміж будынкамі, накрыты стрэшкаю i прыстасаваны для захавання дроў i розных прылад' (Капыл. 3 нар. слоўн., c. 108); суткё, сутачкі мн. 'прастора паміж хатамі ці гаспадарчымі будынкамі' (Ваўк., Гродз. Сцяшковіч, 1983). СУТОКІ мн. Лінія, дзе сыходзіцца, сутыкаецца што-н. Выпоўзваюць мрокі На тыя сутокі, Дзе неба злілося з зямлёю.. Новая зямля. Я люблю гэтыя далі, калі над імі разнімае сваё крылле грозная хмара i выкочвае велізарныя, златарунныя клубкі, кідаючы гняўлівыя цені на сутокі неба i зямлі, разліваючы громы i трасучы зацятую немасць npacтораў. На ростанях. Сутока ж. 'месца, дзе сцякаюцца дзве рэчкі' (Haсовіч). СУТОННЕ, СУТУНЕННЕ н. Паўзмрок, прыцемкі. Ішоў дзед Талаш з такім меркаваннем, каб на сядзібу naпасці ў сутонне, каб лети быць прыхаваным ад людскога вока. Дрыгва. Знік хурман у сутуненні, I заціхлі яго крокі. Сымон-музыка
Дадатковыя словы
сўдачкі, сўтанькі, сўтачкі, сўткі
6 👁